Вы тут

Жанчына вярнула ў бібліятэку кнігу, узятую ў 1948 годзе


Жыхарка Новай Зеландыі вярнула кнігу ў бібліятэку горада Окленд, узятую ў 1948 годзе. Жанчына захоўвала ў сябе выданне «Міфы і легенды краіны Маары» А.В. Рыда, паведамляе The Guardіan.


Імя жанчыны не паведамляецца. Паводле слоў супрацоўніцы бібліятэкі Зоі Карнэліус, якая прыняла выданне, пенсіянерка забрала том яшчэ дзіцем і збіралася вярнуць яго ўвесь гэты час. «Яна сказала, што ўсе гэтыя гады перачытвала кнігу з вялікім задавальненнем», — сказала Карнэліус. Кіраўніцтва ўстановы даравала жыхарцы Новай Зеландыі доўг у памеры каля 17 тысяч долараў ЗША.

У сакавіку 2016 года ў бібліятэку Дэйтанскага ўніверсітэта (штат Агаё) былы студэнт вярнуў кнігу пра гісторыю крыжовых паходаў, якую ён узяў 49 гадоў таму. Разам з выданнем мужчына пакінуў запіску з прабачэннямі і тлумачэннем прычыны затрымкі.

Загаловак у газеце: Вельмі кніга спадабалася

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».