Вы тут

Айчынныя вытворцы ўступілі ў паласу жорсткай канкурэнцыі


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод».


Кіраўнік дзяржавы прадаўжае наведваць прамысловыя гіганты краіны. Знаходзячыся на Мінскім маторным заводзе, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў хуткім часе на асобнай нарадзе будуць разглядацца пытанні аўтамабілебудавання. Цяпер спецыялісты вядуць глыбокую прапрацоўку гэтай тэмы, каб вырашыць існуючыя праблемы і атрымаць у выніку добры канкурэнтаздольны прадукт у выглядзе аўтамабіля, трактара і гэтак далей. «У бліжэйшыя год-два мы будзем мець поўны камплект вытворчасці ўласных аўтамабіляў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што выпрацоўка праграмы па аўтамабілебудаванні не будзе зацягвацца. «У гэтай праграме вялікае месца займае наш рухавік. Патрэбны новыя, — сказаў Прэзідэнт. — На Мінскім маторным заводзе вырабілі шмат доследных узораў. Трэба хутчэй іх правяраць і запускаць у серыйную вытворчасць». Гэта гарантуе перспектыву прадпрыемству.

«2016 год — гэта год праверкі на трываласць усіх прадпрыемстваў краіны, асабліва такіх гігантаў, да якіх адносіцца і Мінскі маторны завод», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У гэтым пераліку таксама МАЗ, БелАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш» і іншыя прадпрыемствы, якія, паводле слоў Прэзідэнта, «мы не можам страціць, гэта брэнд нашай краіны».

Размаўляючы з працоўным калектывам, кіраўнік дзяржавы адзначыў, стан спраў на заводзе цяпер небездакорны, але галоўнае — тут разумеюць, як рухацца далей, паведамляе БЕЛТА. Ён падкрэсліў, што галоўнае для завода, як і для іншых прадпрыемстваў, — гэта якасць.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія вытворцы ўступілі ў паласу жорсткай канкурэнцыі. Каб выпускаць тавар, прывабны па цане і якасці, патрэбна строгая дысцыпліна, дыктатура тэхналогіі, упэўнены Прэзідэнт. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што строгая дысцыпліна не падразумявае таго, што камусьці трэба закрываць рот. «Чалавек мае права сказаць усё, што ён думае аб палітыцы, унутранай і знешняй, на прафсаюзным або агульным сходзе, які праводзіцца для адкрытай размовы», — адзначыў ён. Аднак на канвееры не павінна быць ніякай палітыкі. «Тут палітыка адна — якасць», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву папрасілі ў кіраўніка дзяржавы пракаментаваць паведамленні, што ва ўрадзе Расійскай Федэрацыі ствараецца навукова-тэхнічны савет, прызначаны каардынаваць развіццё вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці рухавікоў і тэхнікі. Работнікаў завода цікавіла, ці не прывядзе гэта да дыскрымінацыі для вытворцаў з Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуская прадукцыя і ў далейшым будзе запатрабавана ў Расіі. Для гэтага неабходна высокая якасць тавараў, каб забяспечыць попыт не толькі ў расійскіх, але і ў іншых замежных пакупнікоў.

Працаўнікі Мінскага маторнага завода пацікавіліся ў Прэзідэнта, што трэба, каб павысіць статус рабочых спецыяльнасцяў. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Каб павысіць статус любой прафесіі, трэба стварыць дастойнае рабочае месца для чалавека і плаціць яму тое, што ён зарабляе. Будуць рабочае месца і добрая зарплата — любы малады чалавек пойдзе і будзе працаваць». Няўхільнае патрабаванне Прэзідэнта пры падрыхтоўцы любых спецыялістаў — улічваць іх далейшую запатрабаванасць у народнай гаспадарцы. «Рабочыя спецыяльнасці — гэта аснова ўсяго, таму мною пастаўлена задача аптымізаваць прафтэхадукацыю, зняць усё лішняе ў гэтай сістэме навучання. Пры гэтым патрэбна больш цесная, эфектыўная сувязь з вытворчасцю».

Закрануў Прэзідэнт і тэму Дня Перамогі. «Мы сёння жывём на сваім кавалачку зямлі, і гэта дзякуючы тым, хто змагаўся супраць ворага і заваяваў Перамогу. Таму не трэба саромецца аддаваць даніну павагі тым, хто загінуў, і тым, хто выжыў у гэтай нялёгкай барацьбе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што 9 мая, у Дзень Перамогі, разам з беларускім народам будзе адзначаць гэта свята. Раніцай адбудзецца ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі. Пройдзе шэсце «Беларусь памятае» з удзелам грамадскасці і прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Вечарам адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны святу.

Загаловак у газеце: Якасць — рухавік прагрэсу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».