Вы тут

Прэзідэнт лічыць стратэгічным беларуска-туркменскае супрацоўніцтва


На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным складзе.


"Штогадовыя сустрэчы на вышэйшым узроўні падкрэсліваюць стратэгічны характар беларуска-туркменскіх адносін, узаемную зацікаўленасць у развіцці партнёрства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Перагаворы ў фармаце сам-насам пацвердзілі падобнасць нашых поглядаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Беларусь і Туркменістан традыцыйна падтрымліваюць адзін аднаго на міжнародных пляцоўках". Беларускі лідар упэўнены, што так будзе і ў далейшым. Прэзідэнт адзначыў, што і яго туркменскі калега выказаў меркаванне аб падобнасці пазіцый дзвюх дзяржаў па міжнародным парадку дня.

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, Туркменістан карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне як прадказальны партнёр, які праводзіць узважаную палітыку. Па ініцыятыве гэтай краіны ажыццяўляюцца інфраструктурныя праекты, якія маюць істотнае значэнне для ўсёй Цэнтральнай Азіі. "Ваша садзейнічанне ў падключэнні да іх Беларусі, аб чым мы толькі што гаварылі, можа стварыць дадатковую аснову для развіцця нашых адносін, яшчэ больш умацаваць вагу Туркменістана ў рэгіёне. На нас у гэтым пытанні вы заўсёды можаце разлічваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».