Вы тут

Беларуская натарыяльная палата правяла бясплатную кансультацыю


Беларуская натарыяльная палата правяла бясплатную выязную кансультацыю ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай айчыннай вайны імя П.М. Машэрава.


Арганізацыя гатовая да доўгатэрміновага супрацоўніцтва і плануе захаваць рэгулярнасць у правядзенні такіх кансультацый у шпіталі. «Гэтым старым людзям, абмежаваным у руху, няпроста трапіць да натарыуса па месцы жыхарства, — адзначыла старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка. — Таму мы маем намер зрабіць кансультацыі планавымі». Летась натарыяльная палата правяла звыш 20-ці прымеркаваных да галоўных дзяржаўных свят акцый па бяплатным кансультаванні. Больш за 6 тысяч чалавек атрымалі юрыдычную дапамогу. Людзей хвалявала афармленне спадчынных правоў, складанне завяшчання і падзел маёмасці. У межах акцый атрымаць кансультацыю можа любы грамадзянін ва ўсіх натарыяльных канторах і бюро краіны.

Адначасова бачыцца рэальным і праходжанне дыспансерызацыі ва ўмовах шпіталя самімі натарыусамі. Паводле слоў Наталлі Барысенкі, напрамак вельмі важны, бо з 2014 года супрацоўнікі натарыята страцілі статус дзяржаўных служачых, і «наша арганізацыя ўзяла на сябе праграму дадатковай сацыяльнай дапамогі, у гэтым выпадку пры ўдзеле Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ».

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Кансультацыя ў шпіталі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».