Вы тут

Падведзены вынiкi конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Лiцера»


Учора ўвечары былi падведзены вынiкi Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi «Залатая Лiцера». Прыемна, што сярод пераможцаў i лаўрэатаў конкурсу — супрацоўнiкi i творчыя праекты «Выдавецкага дома «Звязда».


«Залатую Лiцеру» за ўклад у развiццё журналiстыкi атрымаў рэдактар аддзела фотаiлюстрацый газеты «Звязда» Анатоль Кляшчук.

Таксама высокую ўзнагароду «Звязда» атрымала ў намiнацыi «За лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту i здаровага ладу жыцця» (тэматычныя палосы «Алiмпiец» i «Спорт-тайм»).

Маладзёжны дадатак да газеты «Звязда» «Чырвонка. Чырвоная змена» стаў лаўрэатам у намiнацыi «За лепшыя матэрыялы маладзёжнай тэматыкi»; праект спецыяльнага карэспандэнта «Звязды» Веранiкi Канюты «Шлях да Перамогi» — лаўрэат у намiнацыi «Лепшы творчы праект года рэспублiканскiх, абласных друкаваных СМI, iнфармацыйных агенцтваў»; праект Выдавецкага дома «Звязда» «Электронная карта «Культурна-гiстарычная спадчына Беларусi» стаў лаўрэатам у намiнацыi «Лепшы iнтэрнэт-праект».

Лаўрэатамi конкурсу сталi таксама часопiс «Алеся» — за найлепшыя матэрыялы для вольнага часу i часопiс «Бярозка» (найлепшыя матэрыялы для дзяцей i юнацтва).

Вiншуем!

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.