Вы тут

Кошык «па-беларуску»


— Такое пляценне кошыка ў расійскіх майстроў завецца «па-беларуску», і карыстаюцца гэтым прыёмам нават за Уралам, — тлумачыць мне член журы конкурсу Марыя Шымко. Яна навучылася лазапляценню на курсах у народнага майстра Беларусі Алены Гурэцкай, а сёння разам са сваёй былой настаўніцай і іншымі вядомымі спецыялістамі вызначае найлепшых удзельнікаў спаборніцтва аматараў. Мы разам крочым уздоўж рабочых сталоў, на якіх ляжаць пучкі лазы, нескладаныя інструменты, стаяць шыльдачкі з імёнамі ўдзельнікаў.


Юрыс­кон­суль­ту Тац­ця­не Су­прун­чук  пад­улад­ныя  скла­да­ныя пры­ёмы  ла­зап­ля­цен­ня.

— Тут сабраліся ў асноўным выхаванцы курсаў народных рамёстваў і вучні Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М. Кедышкі, — гаворыць суразмоўца. Мы знаёмімся з тымі, хто ў гэтую хвіліну дзеля адпачынку ненадоўга перапыніў пляценне.

— Спаборніцтва працягваецца чатыры гадзіны. Не цяжка? — пытаюся ў канкурсанткі супрацоўніцы мінскага дзіцячага садка Ларысы Пех. Тая адказвае, што за любімай справай часу не заўважае і, карыстаючыся момантам, перадае прывітанне сваёй матулі Ніне Васілеўне ў Ваўкавыск. Выконваю гэту просьбу з задавальненнем, бо тут жа высветлілася, што маці — даўняя падпісчыца газеты «Звязда».

 

Ко­шы­кі бы­ва­юць роз­ны­мі.

За наступным столікам заплятае донца кошыка перакладчыца з англійскай і італьянскай Настасся Сяргеева, побач — юрысконсульт Таццяна Супрунчук. Непадалёку, апераджаючы ўсіх, шчыруе эканаміст Надзея Колтун-Малініна.

Вызначыць найлепшага ўдзельніка ІV конкурсу лазапляцення «Беларускі кошык» — справа няпростая. Журы звяртае ўвагу на мастацкі ўзровень твораў, іх адпаведнасць нацыянальным традыцыям, творчую фантазію майстра, хуткасць працы. Нават прывезеная на конкурс хатняя калекцыя вырабаў з лазы можа паўплываць на рашэнне кампетэнтнага журы.

Калі перагарнуць у памяці старонкі гісторыі, то прыклады першага пляцення з галінак і каранёў можна знайсці ў далёкіх тысячагоддзях. Зрэшты, за доўгі час мала што змянілася ў гэтай справе, заўжды прыбліжанай да штодзённай хатняй працы. Як і раней, няма па сёння лепшага рыштунку для збору грыбоў і ягад, пасадкі бульбы на падворку, захоўвання некаторых прадуктаў, чым адпаведна змайстраваныя кошыкі. Сплеценыя проста і з мудрагелістымі карункамі, круглыя, авальныя, прамавугольныя, з адной і дзвюма ручкамі, з адмысловымі накрыўкамі на лазовых завесачках, маленькія і вялізныя — не пералічыць усіх кошыкаў, убачаных на конкурсе ў памяшканні Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

Удзель­ні­ца кон­кур­су,  на­ву­чэн­ка Мінск­ага дзяр­жаў­на­га пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га  мас­тац­тва імя М. Ке­дыш­кі  Ка­ры­на Іва­ноў­ская.

— І ўсё ж такі, чаму пляценне «па-беларуску» распаўсюдзілася на тысячы кіламетраў? — пытаюся ў знаўцаў з журы і чую іх адказ: гэты метад вельмі просты і надзейны. Да таго ж зробленыя па-іншаму кошыкі часам складана адрамантаваць. А ў наш заплёў новую лазінку — і кошык служыць зноў!

І яшчэ адзін цікавы штрых да расповеду пра конкурс: завяршыла яго ўрачыстая цырымонія пасадкі новага кошыка ў цэнтр вялікай клумбы. Навошта, спытаецеся вы? Усё проста і вельмі сімвалічна. Свежыя галінкі лазы кошыка ў вясновай глебе неўзабаве ажывуць, выпусцяць карэньчыкі, на гэтым месцы паднімецца новы зялёны кусцік.

На тое ж самае разлічаны конкурс: каб папаўнялася грамада народных майстроў новымі маладымі талентамі.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.