Вы тут

Вікінг з Іnstagram


Лейтэнант Ваенна-марскога флоту Нарвегіі Ласэ Матберг пакарыў Іnstagram, карыстальнікі якога заўважылі яго падабенства з вікінгам, піша Daіly Maіl.


Матберг з горада Ставангер завёў старонку ў сацсетцы Іnstagram у 2013 годзе. За гэты час на яго акаўнт падпісалася больш за 110 тысяч чалавек. Паводле слоў 30-гадовага мужчыны, каб падтрымліваць сваю фізічную форму, дэманстрацыя якой дапамагае яму набіраць папулярнасць, ён сячэ дровы замест наведвання трэнажорнай залы. Таксама Ласэ вядзе актыўны лад жыцця і любіць прыроду і жывёл. На большасці фатаграфій Матберг з гонарам дэманструе сваю раскошную шавялюру, дагледжаную бараду і цудоўныя біцэпсы. У каментарыях да здымкаў лейтэнанта падпісчыцы пастаянна просяць мужчыну аб знаёмстве, прычым больш за ўсё пішуць лацінаамерыканкі. 30-гадовы Ласэ Матберг сцвярджае, што ён звычайны вікінг, які жыве па суседстве. «Гэта нейкае вар'яцтва: я проста хлопец з мястэчка пасярод глухмені дзесьці ў Нарвегіі, — кажа ён. Раней я мог пакласці тэлефон у кішэню, забыцца пра пазіраванне ў якасці мадэлі і займацца сваёй паўсядзённай працай, але цяпер я не магу прайсці ад машыны ў кавярню, каб за мной не ішла тысяча чалавек», — кажа Ласэ.

Ён прызнаўся, што не любіць спешкі і аддае перавагу таму, каб пралічваць наступны крок у адносінах, а не шукаць чарговую пасію. Ён перакананы адналюб, у якога да 30 гадоў было ўсяго тры дзяўчыны, і на дадзены момант пакуль вольны. Паступіўшы на вайсковую службу, адгадаваўшы валасы і бараду, прыхільнік фітнесу і прыроды развіў запал да пазіравання перад камерай. Што цікава, Ласэ яшчэ і прафесійны кухар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.