Вы тут

17 мая ў праграме "Калыханка" з'явіцца новы лялечны персанаж


Праграма «Калыханка» для самых маленькіх гледачоў падрыхтавала сюрпрыз. 17 мая ў чарговым выпуску на канале «Беларусь 3» з'явіцца новы лялечны персанаж — яноцік Цёма.


Хутка да любімых усімі мядзведзіка Топы, лісічкі Яны і Бусліка далучыцца герой, імя якому творчая група праекта выбірала з прапаноў хлопчыкаў і дзяўчынак на сайце тэлеканала. Спыніліся на варыянце Цёма, хоць былі і іншыя варыянты — Мілошык, Ярош, Сцёпа... У Цёмы будзе свая сакрэтная лабараторыя, дзе ён зможа праводзіць даследаванні і прыдумляць нешта новае і цікавае.

— Цёма — вялікі выдумшчык і вынаходнік! Ён ні дня не можа пражыць без займальных прыгод і эксперыментаў. Вельмі любіць прыхапіць чыюсьці рэч і папаласкаць яе ў вадзе. А што? Нічога ж страшнага, калі ён трохі выкупае Топаў тэлефон ці Янчын чаравік, — характарызуе новага героя выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Ларыса Есарція.

Жарты новага героя ўрэшце даходзяць да таго, што ён палохае ўсіх навіной, нібыта сонца крыху «пахудзела» — ад яго адваліўся вялізны кавалак і ляціць на Зямлю... Калыханачныя героі ўпарта не жадаюць мірыцца з жартамі маленькага свавольніка, але з яноцікам не так лёгка справіцца. Што з гэтага выйдзе, можна будзе ўбачыць ужо 17 мая ў 20.40 на канале«Беларусь 3».

Загаловак у газеце: Новы герой «Калыханкі»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.