Вы тут

Інвестыцыйны інтарэс


Прыярытэтныя віды дзейнасці (сектары эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый вызначаны ў Беларусі. 


Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 12 мая 2016 года №372, паведамілі ў прэс-службе ўрада. У адпаведнасці з пастановай прыярытэтнымі для ажыццяўлення інвестыцый з'яўляюцца віды дзейнасці (сектары эканомікі), у якіх рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты: па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (на перыяд іх рэалізацыі, названы ў такім рашэнні); а таксама ў рамках дзяржаўных праграм (на перыяд рэалізацыі гэтых праектаў), а таксама ўключаныя ў пералік прыярытэтных відаў дзейнасці (сектараў эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый. 

Згодна з пастановай прыярытэтнымі для інвестыцый сектарамі эканомікі вызначаны металургія; машынабудаванне; вытворчасць электратэхнічнай, оптыка-механічнай, прыборабудаўнічай прадукцыі, бытавой тэхнікі і электронікі; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; стварэнне і развіццё лагістычнай сістэмы; чыгуначны і паветраны транспарт. У пералік таксама ўключаны тэкстыльная і гарбарна-абутковая прамысловасць; збожжаперапрацоўчая  прамысловасць; цукровыя і кандытарская галіны; кансервавая і маслатлушчавая галіны; дзейнасць у сферы аказання паслуг насельніцтву; дзейнасць па перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў; культура.

Да прыярытэтных для інвестыцый напрамкаў аднесена таксама будаўніцтва, рэканструкцыя і абсталяванне пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу; а таксама будаўніцтва, рэканструкцыя і абсталяванне аб'ектаў органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь. 

Да слова, пастанова ўступае ў сілу з 15 мая.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.