Вы тут

Лепшыя ўгнаенні для клубніц



1. Курыны памёт добры тым, што ўтрымлівае шмат азоту, без якога ягада не здольная даць буйныя, сакавітыя і салодкія плады. Выкарыстоўваецца курыны памёт у якасці падкормкі ў вадкім выглядзе. Стандартны разлік 1 літр птушынага памёту на вядро вады. Каб не спаліць расліну, прыгатаваны раствор павінен прастаяць каля трох дзён.

2. Кісламалочныя прадукты, напрыклад сыроватка. Вядома што малако змяшчае мінералы, азот, кальцый, серу, фосфар, больш за 19 важных амінакіслот. Для клубніц слабакіслая глеба — самае спрыяльнае асяроддзе для развіцця і плоданашэння. У гэтым плане ўгнаенне клубніц кісламалочнымі прадуктамі — добрае рашэнне зрабіць глебу менавіта такой. Рэкамендуецца выкарыстоўваць кісламалочныя прадукты разам з попелам, гноем і перагноем. Калі зрабіць апырскванне разведзеным малаком, можна надоўга забыцца пра такіх насякомых-шкоднікаў, як тля і клешч.

3. Угнаенні з хлеба вельмі добра ўплываюць на развіццё расліны. На вопыце дачнікаў ужо даказана, што ягада вельмі добра адклікаецца на падкормку з дражджэй. Угнаенні для клубніц з хлеба робяцца вельмі проста. Сухі хлеб вымочваюць у вадзе да закісання, паспяванне надыходзіць прыблізна праз 6-10 дзён. Атрыманы раствор разводзіцца вадой у суадносінах 1:10. Дрожджы ствараюць спрыяльныя ўмовы для росту клубніц, дзякуючы дражджавому грыбку глеба падкісляецца, ягада атрымлівае неабходнае харчаванне, такім чынам хлебная падкормка дзейнічае як угнаенне для ўтварэння буйных ягад.

4. Для многіх дачнікаў крапіва лічыцца травой-пустазеллем, аднак яе можна выкарыстоўваць у якасці добрага ўгнаення. Як аказалася, крапіва для клубніц — гэта сапраўдны гаючы эліксір. Робіцца падкормка таксама вельмі проста. Неабходна сабраць пабольш крапівы, змясціць у ёмістасць, заліць вадой, калі ёсць магчымасць — дажджавой, затым прыціснуць крапіву якім-небудзь грузам і накрыць ёмістасць сеткай. Два разы на дзень крапіўны настой варта вельмі добра размешваць. Перад тым як пачаць пазакаранёвую падкормку, раствор разводзіцца вадой з разліку 1:20. Крапіва ўтрымлівае ў лёгказасваяльнай форме калій і азот, у глебе пасля паліву з'яўляецца вялікая колькасць дажджавых чарвякоў.


Вясновая падкормка руж

Каб ружы цвілі пышна і кусты былі здаровымі, патрэбна вясновая падкормка ўгнаеннямі з перавагай азоту.

Для руж і іншых кветак, якія толькі што пасаджаны, падкормка вясной можа быць такой.

Прыгатуйце гнаявую жыжку. Гной можа быць любым. Разводзіць трэба ў прапорцыі 1 частка гною + 3 часткі вады. Далей гэты раствор трэба развесці ў суадносінах 1:10 (1 частка раствору на 10 частак вады) і паліваць ім расліны.

Для руж, якія растуць ужо другі год і больш, вясновая падкормка можа быць наступнай.

1. Як толькі сышоў снег, не раскрываючы руж, унясіце аміячную салетру 20—30 г/м2.

2. Калі вясна выдалася халодная і дажджлівая — лісты, якія з'явіліся ў руж, крывыя і неразвітыя — не карміце ружу нічым.


Каб герань радавала кветкамі

Вельмі добрай падкормкай для яе з'яўляецца ёдаваная вада: 1 кроплю ёду растварыць у 1 літры вады і паліць 50 мл гэтага саставу па сценках чыгуна. Не перабярыце меру, каб карані не спаліць!

Пасля такога паліву герань бесперапынна і шыкоўна цвіце.

Калі жоўкне лісце, прычыны могуць быць у наступным:

— калі ў лісця сохнуць толькі краі — недахоп вільгаці;

— калі лісце вялае або загнівае — прычына ў лішку вільгаці.

У абодвух выпадках лісце можа ападаць.

Агаленне сцябла, ніжняе лісце ападае — недахоп святла.

Летам герань вельмі любіць жыць на свежым паветры — выносьце яе на балкон ці ў сад, добра пасадзіць расліну ў грунт.

Па першым часе, перажыўшы стрэс, звязаны з пераменай месца, герань будзе хварэць, у яе можа жоўкнуць і ападаць лісце. Але потым яна парадуе вас багатым цвіценнем.

На вуліцы герань выдатна цвіце, а куст разрастаецца так, як ніколі не зможа дома.

На сонцы часам лісты герані набываюць ружовы колер — гэта нармальная з'ява, як бы «загар», расліне ад гэтага не лепш, не горш.

Увосень пры халаднаватым надвор'і ў 10-12 градусаў герань адчувае сябе цудоўна!

Трымаць герань на вуліцы можна да пачатку замаразкаў, пакуль тэмпература не апусціцца да + 2—5°С. Затым яе трэба будзе абрэзаць, перасадзіць у гаршкі і паставіць у прахалоднае месца (10-12 градусаў) на зімовую спячку або, паступова прывучаючы да больш высокай тэмпературы, занесці ў пакой, дзе яна працягне цвіценне.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.