Вы тут

Адкрыецца музей Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур


Падчас ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур будзе прэзентавана кніга пра фэст, а таксама адкрыецца музей фестывалю.


Пра гэта паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснік міністра культуры Васілій ЧЭРНІК. Ён распавёў:

— Сёлета пабачыць свет кніга "Летапіс Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур", якая стане выдатным падарункам гасцям ад Гродзенскага гарвыканкама. Таксама будзе адкрыты музей гісторыі фэсту.

У канцэртнай праграме будзе зроблены акцэнт на творчасці айчынных гуртоў.

— Раней на фестываль мы запрашалі выканаўцаў з замежжа. Але сёлета ў Гродне будуць выступаць беларускія артысты. Гэта гурты "Чысты голас", "Бяседа", "Ветах", Navi, J-Mors, Pawa і многія іншыя. Думаю, гэта правільна. Варта паказваць публіцы свае калектывы, а ў нас выканаўцаў, здольных уразіць публіку, паказаць сваё майстэрства, досыць многа, — падкрэсліў намеснік міністра.

Падчас фестывалю ўпершыню таксама пройдзе эстрадны канцэрт нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Тут артысты прадставяць не народныя песні і танцы, а сучасныя эстрадныя нумары. Пройдуць гумарыстычныя канцэрты, пры падтрымцы кінатэатра "Чырвоная зорка" абдбудуцца кінапаказы, у тым ліку пад адкрытым небам.

Нагадаем, што фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродна 4-5 чэрвеня.


Падрабязней пра адметнасці праграмы сёлетняга фэсту і падрыхтоўку да святкавання чытайце ў суботнім выпуску “Звязды” і на нашым сайце.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.