Вы тут

Не пашкадавалі нават жыцця


Памятны знак з імёнамі супрацоўнікаў раённага адзела ўнутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку, адкрыўся ў Касцюковічах падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню магілёўскай міліцыі.


На памятным знаку — імёны пяцярых міліцыянераў. Яны сталі сімвалам мужнасці і адданасці сваёй нялёгкай службе. Захара Брылёва не стала ў чэрвені 1941 года — яго жыццё абарвалася на фронце падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пры затрыманні бандыцкай групы ў верасні 1946-га загінулі лейтэнант міліцыі Міхаіл Лістападаў, сяржант Дзмітрый Захараў і ўчастковы ўпаўнаважаны Аляксей Янюцін. А 31 ліпеня 1986 капітана міліцыі Васіля Ярмачэнку, дзяжурнага Касцюковіцкага РАУС, застрэліў псіхічна хворы злачынец, які, узброіўшыся двухствольнай стрэльбай, замкнуўся ў доме з васьмігадовым сынам. Пасмяротна Васіль Ярмачэнка быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі.

Ідэя ўстаноўкі памятнага знака належыць начальніку Чэрыкаўскага РАУС падпалкоўніку міліцыі Аляксандру Шункевічу (у мінулым начальніку Касцюковіцкага РАУС) і старшыні ветэранскай арганізацыі РАУС маёру міліцыі ў адстаўцы Уладзіміру Арцюхову.

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва УУС вобласці, гарадскіх і раённых аддзелаў, рэспубліканскага савета ветэранаў.

— У самых складаных сітуацыях, грэбуючы небяспекай, не патрабуючы падзякі, ахвяруючы сваім часам і здароўем, а нярэдка і жыццём, супрацоўнікі міліцыі прыходзілі і прыходзяць на дапамогу людзям, захоўваючы ў іх веру ў справядлівасць, — звярнуўся да сваіх калег і ветэранаў начальнік Магілёўскага УУС Аляксандр Кавальчук. — Ваша стаўленне да службы было і застаецца прыкладам вернасці абавязку і прысязе. Амаль 100-гадовая гісторыя беларускай міліцыі з усёй відавочнасцю пераконвае нас у гэтым. Сёння асабісты склад органаў унутраных спраў вобласці годна працягвае слаўныя баявыя і прафесійныя традыцыі старэйшых пакаленняў.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?