Выстава 3D карцін, велаэкскурсія па Лошыцкаму парку і цвіценне рададэндранаў у Батанічным садзе – афіша «Звязды» з 23 па 29 мая.
18 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адкрыў арт-прастору ў дворыку музея і прэзентаваў выставу фотамастака Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае».
Арт-праект працягвае традыцыю «Стары новы двор», закладзеную два гады таму. Сёння ён напаўняецца новым зместам: гэта спалучэнне архітэктуры, фотамастацтва і мастацтва медыя.
На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі Марыны Бацюковай, якая даследавала жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас свята – абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)». Марына Бацюкова з’яўляецца спецыялістам ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы фота-даследаванняў – штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве.
Адважных веладаследчыкаў ужо заўтра чакаюць у Лошыцкім парку, каб адправіцца ў падарожжа ў мінулае.
Велаэкскурсіі – выдатны спосаб сумясціць актыўны адпачынак з атрыманнем новых ведаў. А таксама проста весела правесці час і пазнаёміцца з новымі людзьмі.
Зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры.
У экспазіцыі прадстаўлены работы дызайнераў з розных гарадоў Расіі і краін СНД. Карціны памерамі ад 3х2 да 5х4 метра літаральна ажываюць у аб’ектывах фотакамер, таму здымка не толькі не забаронена, але і з’яўляецца неад’емнай часткай выставы.
У экспазіцыі прадстаўлены незавершаныя карціны, і галоўным персанажам кожнага палатна становіцца менавіта наведвальнік выставы. Па карцінах можна і трэба хадзіць, сядзець, ляжаць, увасабляючы ўласную рэжысёрскую задумку.
Вам прадставіцца магчымасць прымерыць крылы анёла і вобраз дэмана, выканаць ролю тарэадора, ратавацца з пашчы акулы, спускацца з парашутам, пасядзець на столі і многае іншае.
Роўна ў 12 гадзін дня пачнуцца экскурсіі, з якіх можна будзе даведацца, колькі кіламетраў тканіны сышло на выраб тэатральнай заслоны і колькі важыць галоўная тэатральная люстра.
Упершыню ў дзень адчыненых дзвярэй у камернай зале ім. Л. П. Александроўскай адбудуцца творчыя сустрэчы з мастацкім кіраўніцтвам і творчымі работнікамі тэатра. Так, з 12.10 да 12.50 пра сваю працу будзе распавядаць галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Міхаіл Панджавідзэ, з 13.00 да 13.40 – галоўны дырыжор Віктар Пласкіна, з 14.00 да 14.40 – мастацкі кіраўнік балета Юрый Траян, з 15.00 да 15.40 – мастацкі кіраўнік творчага калектыву «Беларуская капэла» Віктар Скарабагатаў, з 16.00 да 16.40 – галоўны хормайстар Ніна Ламановіч.
Даведацца падрабязную інфармацыю аб правядзенні мерапрыемства і падаць заяўку на ўдзел у экскурсіі можна па тэлефонах (8-017) 334-11-56, (8-033) 901-28-89. Запісацца на творчыя сустрэчы ў камернай зале можна таксама па e-mail: pr@belarusopera.by.
Батанічны сад усё яшчэ напоўнены незвычайным водарам бэзу, а прырода ўжо спяшаецца пацешыць наведвальнікаў новымі ўражаннямі – цвіценнем рададэндранаў.
Усё, што вам спатрэбіцца для гэтага шпацыру, – добрая кампанія і, канешне, фотаапарат!
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».