Мы заўжды імкнёмся да таго, каб «Звязда» была для нашых чытачоў як добры сусед, што заўжды побач.
Менавіта таму не сядзіцца звяздоўцам на месцы. Пагадзіцеся, пагаварыць, абмеркаваць надзённыя клопаты важна падчас душэўнай сустрэчы,гледзячы адзін аднаму ў вочы. А не па тэлефоне, «скайпе» ці ў сацыяльных сетках. Хоць ад такога віду зносін мы, вядома, не адмаўляемся.
Аднак разам з французскім пісьменнікам Антуанам дэ Сэнт-Экзюперы лічым, што адзіная сапраўдная раскоша — гэта раскоша чалавечых адносін. Таму працягваем ладзіць сустрэчы са сваімі чытачамі, прыязджаць да вас у госці. Чарговы дзень падпісчыка адбудзецца сёння на Слаўгарадскім вузле паштовай сувязі з 12 да 15 гадзін. Спадзяёмся, звяздоўская суполка ў гэтым цудоўным кутку Магілёўшчыны павялічыцца. Завітайце — даўно не бачыліся!
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.
Набіраюць абароты махлярскія дзеянні з удзелам дзяцей.