Вы тут

Працягваем заваёўваць рынкі


Беларускія «цяжкавагавікі» ўсё далей пранікаюць на замежныя рынкі — дзякуючы сваёй якасці і ўнікальнасці. Тэхнікай Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў актыўна цікавяцца на буйных міжнародных выставах. Кампанія ажыццяўляе перспектыўныя праекты па зборцы трактароў на новых сумесных прадпрыемствах. А кампанія «БелАЗ» пастаўляе машыны ў краіны далёкай дугі.


Сербы выбіраюць беларускае

У Сербіі на 83-й міжнароднай сельскагаспадарчай выставе, якая з'яўляецца найбуйнейшым аграпрамысловым форумам у краінах Балканскага паўвострава, былі прадстаўлены трактары вытворчасці Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў. Цэнтральны стэнд на тэрыторыі выстаўкі займала кампанія «Беларус-Аграпанонка», якая прадстаўляе ў Сербіі і іншых краінах былой Югаславіі трактары маркі «Беларус». Сербскім аграрыям прадэманстравалі трактары «Беларус-422» і «Беларус-622». За першыя два дні стэнд з беларускай тэхнікай наведалі больш за 40 тысяч удзельнікаў. Таксама кампанія заключыла кантракты на продаж 15 трактароў.

Акрамя таго, чацвёртую партыю трактароў маркі бабруйскага завода сабралі на новай сумеснай зборачнай вытворчасці ў аўтаномнай тэрыторыі Гагаузіі, што знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы. Яе адкрыццё сумесна з кампаніяй Batstractor стала вынікам праведзенага ў Гагаузскай аўтаноміі ў лістападзе 2015 года інвестыцыйнага форуму Gagauzіnvest. У перспектыве плануецца рэалізоўваць беларускую тэхніку ў суседніх краінах. Перавага зборкі трактароў у Гагаузіі заключаецца ў тым, што кампанія Batstractor можа прадаваць тэхніку малдаўскім пакупнікам па заводскай цане, а гэта значна павышае іх канкурэнтаздольнасць.

Неабходныя ў Афрыцы

Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства прамысловасці Беларусі, спецыялісты кампаніі «БелАЗ» завяршылі мантаж і зборку машыны БелАЗ-76135 у Каралеўстве Марока. Гэта не першая пастаўка спецтэхнікі маркі БелАЗ для дзяржаўнай фасфатаздабываючай кампаніі гэтай краіны ОСР, дзе ўжо працуюць бульдозеры БелАЗ-78231.

Машына БелАЗ-76135 зроблена на базе кар'ернага самазвала «БелАЗ» грузападымальнасцю 110-136 т. Гэтая тэхніка прызначана для правядзення работ у кар'ерах адкрытых распрацовак карысных выкапняў. У залежнасці ад умоў эксплуатацыі можа пастаўляцца ў рознай камплектацыі. У ходзе выпрабаванняў і дэманстрацыі магчымасцяў машыны прадстаўнікі эксплуатуючай кампаніі ОСР высока яе ацанілі і маюць намер працягнуць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па набыцці спецтэхнікі і кар'ерных самазвалаў Беларускага аўтамабільнага завода.

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.

Эканоміка

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё.

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.