Вы тут

Жадаеце заняцца прыдарожным сэрвісам?


У Беларусі зацверджана Генеральная схема развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтадарогах.


З мэтай далейшага развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах прынята пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый «Аб устанаўленні генеральнай схемы развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах да 2020 года». У ёй адлюстраваны існуючыя аб'екты прыдарожнага сэрвісу (АЗС, пляцоўкі адпачынку, газазаправачныя станцыі, пункты харчавання, гасцініцы, СТА, мыйкі) на дарогах рэспубліканскага значэння з нумарацыяй «М» і «Р». Прыводзіцца пералік аб'ектаў сэрвісу, якія будуюцца або праектуюцца. Таксама для патэнцыйных інвестараў пазначаны прапановы для размяшчэння аб'ектаў уздоўж аўтадарог. Цяпер у стадыі будаўніцтва знаходзіцца 90 розных відаў аб'ектаў сэрвісу, яшчэ 224 праектуецца. Для перспектыўнага пашырэння і будаўніцтва новых сэрвісных комплексаў прапануюцца 475 аб'ектаў.

Падрабязна са зместам дакумента можна азнаёміцца ў інтэрнэце на сайце www.etalonlіne.by, а таксама на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый у раздзеле «Дарожная гаспадарка» (падраздзел «Прыдарожны сэрвіс»).

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Парламент

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.

Адукацыя

Мікалай Раманюк: Нашы студэнты — мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваім выбары

Мікалай Раманюк: Нашы студэнты — мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваім выбары

Рэктар БДАТУ — пра тое, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці?

Рэлігія

«Перазагрузка» ўласнага жыцця

«Перазагрузка» ўласнага жыцця

Настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — пра тое, што здольная даць споведзь кожнаму з нас.