Вы тут

Дывановая навука


Пры выбары спецыяльнага сродку для догляду дывановых пакрыццяў абавязкова ўлічвайце, для якога тыпу валокнаў ён прызначаны, а перад ужываннем праверце на невялікім непрыкметным участку, каб не сапсаваць дыван.


Існуе некалькі асноўных дывановых валокнаў — натуральныя і сінтэтычныя. Натуральныя ваўняныя і шаўковыя дываны вельмі дарагія і незвычайна прыгожыя. Як правіла, гэта невялікія партыі ручной або машыннай вытворчасцяў. Чым большая колькасць натуральных валокнаў у пакрыцці, тым складаней яго чысціць. Дыван з ваўняных або шаўковых валокнаў больш актыўна затрымлівае бруд, чым сінтэтычны.

Дывановыя пакрыцці з розных сінтэтычных матэрыялаў (нейлону, паліэстару і акрылу) — серыйная прадукцыя машыннай вытворчасці. Нейлон — трывалы матэрыял, выдатна чысціцца і ўстойлівы да цвілі. Пакрыццё з паліэстару мяккае і эластычнае, недарагое, але не трывалае і лёгка забруджваецца. Акрыл нагадвае шэрсць, аднак каштуе нашмат танней і менш убірае бруд.

Агульныя правілы

* Новы дыван на працягу двух месяцаў рэкамендуецца абмятаць венікам, абгорнутым вільготнай тканінай, або чысціць мяккай шчоткай, каб не пашкодзіць ворс. З часам ён ушчыльніцца, і дыван можна будзе чысціць пыласосам.

* Не варта слаць дыван на свежапамытую падлогу. Хай яна цалкам высахне.

* Тканыя дываны, каб пазбегнуць пашкоджанняў ніткі каркаса, не варта выбіваць на перакладзіне і вяроўках.

* Каб захаваць колер дывана, пасля заканчэння вільготнай прыборкі пратрыце яго паверхню слабым водным растворам лімоннай кіслаты або воцату.

Сухая і вільготная чыстка

Дываны не любяць вады і волкасці, таму для рэгулярнай прыборкі лепш за ўсё падыходзіць сухая чыстка пыласосам. Пры гэтым перыядычна пыласосьце дыван не толькі з добрага боку, але і са споду. Адзін раз у 3-4 месяцы выкарыстоўвайце функцыю вільготнай прыборкі і пасля гэтага абавязкова прасушыце пакрыццё.

Каб чыстка была максімальна эфектыўнай, мяняйце розныя насадкі-шчоткі.

1. Спачатку скарыстайцеся шчоткай для дываноў і дывановых пакрыццяў (універсальная насадка). У гэтай насадцы можна вылучыць або прыбраць шчацінне, каб як мага лепш пачысціць пэўнае пакрыццё. Такой шчоткай зручней за ўсё збіраць пыл з усёй паверхні дывана.

2. Плоская шчылінная насадка для цяжкадаступных месцаў дабярэцца да любога кутка ў пакоі і дапаможа сабраць смецце з дывана нават пад мэбляй.

З. Турбашчоткай збярыце поўсць хатніх любімцаў. Улічыце, пры запоўненым пылазборніку зменшыцца эфектыўнасць яе працы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».