Вы тут

Дамова аб супрацоўніцтве


Учора паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і саюзам юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» (РКП) у Мінску было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні на 2016-2020 гады. Дакумент падпісалі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і старшыня прэзідыума СЮА «РКП» Уладзімір Карагін.


Падчас мерапрыемства міністр адказаў на пытанні журналістаў, датычныя некаторых момантаў у знешняй палітыцы. У прыватнасці, Уладзімір Макей адзначыў, што папрокі Літвы наконт бяспекі БелАЭС незразумелыя. Ён звярнуў увагу, што пры правядзенні неабходных стрэс-тэстаў спецыялісты прыйшлі да высновы: калі б рэактар таго тыпу, які будзе на БелАЭС, быў пабудаваны на «Фукусіме», то такой трагедыі там бы не здарылася.

Уладзімір Макей лічыць, што ў апошні час вакол эканамічнага праекта, якім з'яўляецца будаўніцтва БелАЭС, разгарнулася палітычная вакханалія. Ён нагадаў, што літоўскія партнёры займалі канструктыўную прагматычную пазіцыю ў частцы адмены санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, за што беларускі бок ім удзячны. Аднак, падтрымаўшы адмену санкцый, літоўскія партнёры другой рукой галасуюць за тое, каб шэраг фінансавых еўрапейскіх інстытутаў не супрацоўнічаў з нашай краінай па інфраструктурных праектах, якія так ці інакш могуць быць звязаныя з будаўніцтвам БелАЭС. Такая пазіцыя абсалютна незразумелая. Гэта азначае фактычна новыя завуаляваныя санкцыі», — лічыць кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Таксама міністр паведаміў, што Беларусь гатовая прыняць з візітам Папу Рымскага. Уладзімір Макей удакладніў, што пакуль аб канкрэтных тэрмінах казаць зарана, але ёсць прынцыповая гатоўнасць. Беларусь, паводле яго слоў, гатовая не толькі прыняць пантыфіка з візітам, але і арганізаваць на беларускай зямлі яго сустрэчу з кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.