Вы тут

У 2018 годзе ў Японіі створаць «нябачны» цягнік


Японская чыгуначная кампанія Seіbu Raіlways спадзяецца зрабіць буйны скачок у дызайне да свайго стагоддзя, а менавіта стварыць новую лінію хуткіх прыгарадных зносін, якая павінна будзе «ўпісацца ў ландшафт». Новыя цягнікі Seіbu будуць «нябачнымі» (ці, больш дакладна, адлюстравальнымі), нібы растаючы́ падчас руху.


Кадуё Сэдзіма, адна з вядучых архітэктараў Японіі, якая ніколі да гэтага не займалася цягнікамі, будзе працаваць над новым праектам. Яна — заслужаны архітэктар, адзначаны прэстыжнай Прытцкераўскай прэміяй, якой узнагароджваюць «архітэктараў, чые пабудаваныя работы дэманструюць спалучэнне такіх якасцяў, як талент, бачанне і прыхільнасць, якія забяспечваюць паслядоўны і значны ўнёсак у развіццё чалавецтва і навакольнага асяроддзя праз мастацтва архітэктуры».

На сайце Сэдзімы адзначана, што яна аддае перавагу мінімалізму ў дызайне. «Падарожжы экспрэсам праходзяць па мностве розных пейзажаў, ад гор Ціцібу да цэнтра Токіа, і я падумала, што было б добра зрабіць цягнік, які мог бы суіснаваць з гэтай разнастайнасцю пейзажаў», — цытуе Сэдзіму Fast Company Desіgn. Актыўны камуфляж цягніка цьмяна апісваецца як «паўпранікальнае пакрыццё паверхні, якое адлюстроўвае». Балазе, лепш за ўсё для гэтага падыдзе бліскучая вінілавая плёнка, але каб зразумець, што на самой справе мае на ўвазе Seіbu, давядзецца пачакаць. Кампанія плануе прапрацаваць больш за 150 кіламетраў чыгуначных шляхоў па ўсёй Японіі.

Хуткасць, магутнасць і ўплыў на навакольнае асяроддзе гэтага «нябачнага» цягніка пакуль не абмяркоўваліся, але праграму плануюць пачаць у 2018 годзе разам з будаўніцтвам васьмі лакаматываў. Іх будзе вырабляць кампанія Hіtachі, якая ўжо займалася вытворчасцю цягнікоў «Сінкансэн», якія курсуюць з хуткасцю 330 км/гадз.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.