Вы тут

Шасцігадовая дзяўчынка памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны


У Гродне шасцігадовая дзяўчынка, якая пражывала ў абласным цэнтры, памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны. Адбылося гэта на вачах у маці...


Па словах афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча, вакцына супраць адру, паратыту і краснухі была ўведзена дзіцяці ў дзіцячай паліклініцы №1 абласнога цэнтра. Пасля гэтага стан здароўя дзяўчынкі рэзка пагоршыўся і, нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, яна сканала ў прысутнасці сваёй маці. Заведзена крымінальная справа па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, следчыя правялі агляд месца здарэння. Падчас апошняга канфіскаваны ампулы з вакцынай, выкарыстаныя ампулы і шпрыцы, а таксама медыцынскія прэпараты з прышчэпкавага кабінета. Да матэрыялаў справы далучана для вывучэння ўся медыцынская дакументацыя, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцын. На пытанне: «Чыёй вытворчасці вакцына і як доўга выкарыстоўваецца?» Сяргей Шаршаневіч лаканічна адказаў, што і гэта трэба будзе высветліць следству. Прызначаны судова-медыцынская і шэраг іншых экспертыз. Следчыя працуюць з медыцынскімі работнікамі паліклінікі, пацыентамі.

Правільнасць дзеянняў персаналу пры трагедыі ў паліклініцы ў Гродне правярае і камісія Міністэрства аховы здароўя. Туды выехалі спецыялісты на чале з дырэктарам РНПЦ «Маці і дзіця».

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Смяротная вакцына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?