Вы тут

Памёр Махамед Алі


Былы амерыканскі баксёр Махамед Алі памёр у пятніцу, 3 чэрвеня, ва ўзросце 74 гадоў.


Ён памёр у адной з бальніц горада Фінікс (штат Арызона), дзе правёў апошнія тры дні. Пахаванне адбудзецца ў Луісвіле (штат Кентукі) - родным горадзе спартсмена.

3 чэрвеня стала вядома, што Алі знаходзіцца пры смерці. Лекары не рабілі прагнозаў адносна выздараўлення спартсмена. Паводле інфармацыі СМІ, баксёра падключылі да апарата штучнага жыццезабеспячэння. Як паведамляў Reuters, апошнія гадзіны жыцця побач са спартсменам знаходзілася яго сям'я.

1 чэрвеня баксёр трапіў у лякарню з-за праблем з лёгкімі. Яго стан ускладняўся хваробай Паркінсона, якой ён пакутаваў з 1984 года. Алі быў пераведзены ў палату інтэнсіўнай тэрапіі. У апошні раз Махамед Алі з'яўляўся на публіцы ў красавіку, калі ён наведаў дабрачынны вечар у штаце Арызона.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».