Вы тут

Ледзь не палова прададзенай драўніны пастаўляецца ў Польшчу


Сёлетні сезон для суб'ектаў лясной гаспадаркі выдаўся неблагі. Толькі за 4 месяцы года лясгасы павялічылі рэалізацыю круглых лесаматэрыялаў на ўнутраным рынку на 4%, паведаміў начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Сурта.


Усяго за гэты час арганізацыі Мінлясгаса рэалізавалі каля 2,8 млн кубічных метраў круглых лесаматэрыялаў, або 104% да аналагічнага перыяду летась. Менавіта сёлета павялічыўся ў краіне аб'ём рэалізацыі дзелавой драўніны і піламатэрыялаў. Рэшта непрададзенай нарыхтаванай драўніны на складах лясгасаў па стане на 1 мая склала 1,8 млн кубоў, што на 14% менш, чым у падобны перыяд мінулага года.

Калі ўнутраны попыт на драўніну выконваецца ў поўным аб'ёме, то з экспартам усё крыху складаней. Тут начальнік упраўлення нагадаў, што з 1 студзеня 2016 года экспарт круглых лесаматэрыялаў магчымы толькі па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі, і на 2016 год узгоднены экспарт балансаў і драўнянай тэхналагічнай сыравіны ў аб'ёме 1,9 млн кубічных метраў (з іх 1,7 мільёна павінны экспартаваць арганізацыі Мінлясгаса). Ужо цяпер на ўвесь гэты аб'ём заключаны кантракты. Больш за тое, па стане на 1 чэрвеня прыкладна 1,1 млн кубоў драўніны рэалізаваны. Зараз гэтае профільнае міністэрства сумесна з Мінэканомікі і канцэрнам «Беллеспаперапрам» рыхтуюць чарговы зварот кіраўніку дзяржавы і ўраду для ўзгаднення дадатковай партыі экспарту ў аб'ёме 1,1 млн кубічных метраў.

Пры гэтым Аляксандр Сурта падкрэсліў, што драўніна на экспарт ідзе па рэшткавым прынцыпе. «Тыя аб'ёмы, якія мы просім дадаткова, не будуць пастаўляцца на шкоду ўнутранаму рынку. Наша першапачатковая задача — забяспечыць сыравінай беларускіх вытворцаў. На экспарт ідзе нізкагатунковая прадукцыя — баланс і тэхналагічная сыравіна. Яна, як правіла, не запатрабавана на ўнутраным рынку ў поўным аб'ёме», — адзначыў ён.

Экспертамі міністэрства было падлічана, што ў перыяд да 2020 года аб'ёмы нарыхтоўкі драўніны ўзрастуць да 24 млн кубічных метраў. А ў выніку лясгасы будуць мець свабодныя рэсурсы незапатрабаваных рэшткаў у аб'ёме каля 3 млн кубоў. Перспектыва такая, што нават пры поўнай загрузцы сваіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў будзе даволі значны аб'ём драўніны, які магчыма будзе экспартаваць.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Якасны лесаматэрыял перапрацуем самі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.