Сёстры з Нарвегіі, якія навучыліся па-майстэрску заплятаць розныя варыяцыі кос, пакарылі карыстальнікаў Іnstagram. Дзяўчаты завялі ў 2014 годзе акаўнт у сацыяльнай сетцы, дзе выкладваюць фатаграфіі сваіх прычосак, піша The Daіly Maіl.
На агульны акаўнт 24-гадовай Лінды і 14-гадовай Міі Сонвіс Бек падпісана больш за 200 тысяч чалавек. Паводле слоў Лінды, яны з сястрой пачалі заплятаць незвычайныя косы каля пяці гадоў таму пасля прагляду навучальных відэазапісаў на YouTube. Цяпер яны зарэгістравалі там жа ўласны канал, дзе публікуюць навучальныя відэа з ідэямі прычосак. Работа над складанымі косамі можа займаць у дзяўчат больш за гадзіну. Таксама сёстры ўплятаюць у валасы розныя дэталі: кветкі, марскія ракавінкі, стужкі і невялікія кароны.
Сам будынак уражвае архітэктурай.
«Вышывала, калі за лямпы былі толькі керасінкі».