Вы тут

«Трапіць на Дошку гонару прасцей, чым там утрымацца»


Міхаіл БАТУРА, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, доктар тэхнічных навук, прафесар:


— На Рэспубліканскую дошку гонару мы трапілі як арганізацыя, якая ажыццяўляе навуковыя даследаванні і распрацоўкі. Лічу гэта найвышэйшай ацэнкай эфектыўнасці і актуальнасці для эканомікі краіны навукова-даследчай работы, што праводзіцца нашымі вучонымі. Ва ўніверсітэце сёння працуюць 50 навукова-даследчых лабараторый і даследчых груп, цэнтр «Нанаэлектроніка і новыя матэрыялы», Цэнтр трансферу тэхналогій у галіне радыёэлектронікі... Пастановай урада БДУІР вызначаны ў якасці галаўной арганізацыі ў краіне па даследаванні праблем абароны ад непрадбачаных перашкод і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў.

Штогод выконваецца больш як 350 навуковых тэм па заданнях дзяржпраграм, Фонду фундаментальных даследаванняў, Міністэрства адукацыі і ў рамках гаспадарчых дагавораў з прамысловымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Навукаёмістыя і высокатэхналагічныя распрацоўкі ўніверсітэта шырока выкарыстоўваюцца айчыннымі прадпрыемствамі і экспартуюцца за межы рэспублікі.

Пацвярджэннем арыгінальнасці і навізны ўзораў новай тэхнікі і тэхналогій, створаных вучонымі ўніверсітэта, з'яўляецца атрыманне імі каля 3 тысяч аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, а таксама медалёў і дыпломаў на прэстыжных міжнародных выставах у Германіі Польшчы, Егіпце, Расіі і краінах Балтыі.

У нас вельмі развіта супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Сёння мы выконваем работы па 64 замежных кантрактах на агульную суму 16,8 млн долараў. Прыцягваем валюту ў краіну. Ды і сваім навукоўцам даём магчымасць нядрэнна зарабляць. Вельмі паспяхова працуем з Кітайскай Народнай Рэспублікай па стварэнні радарных установак і прылад. Восенню плануецца падпісанне яшчэ аднаго кантракта з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Тэма — павышэнне эфектыўнасці і тэрмінаў эксплуатацыі сонечных батарэй.

Увогуле, хачу дадаць, што знаходзіцца сярод лепшых не толькі ганарова, але і вельмі адказна. Тым больш што нашы дасягненні з занясеннем На Рэспубліканскую дошку гонару прызнаюцца ўжо трэці раз, але цяпер ацэнены заслугі навукоўцаў БДУІР за ўсю пяцігодку. Мяркую, што трапіць на Дошку гонару першы раз прасцей, чым там утрымацца, бо трэба працаваць яшчэ больш інтэнсіўна. І той факт, што нам гэта пакуль удаецца, сведчыць пра пэўную стабільнасць.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».