Вы тут

Затрыманы чатыры жыхары вёскі Жолкіна, якія спрабавалі здабыць бурштын


Работнікі Пінскай міжраённай інспекцыі сумесна з вайскоўцамі Пінскага пагранатрада ў памежнай зоне паблізу вёскі Жолкіна Пінскага раёна затрымалі чатырох жыхароў, якія спрабавалі здабыць... бурштын.


Фота: tio.by

— Затрыманыя чулі, што непадалёк, на тэрыторыі Украіны, вядзецца здабыча бурштыну, і таксама захацелі паспрабаваць свайго шчасця. З бліжэйшага вадаёма пампавалі ваду і вымывалі ў зямлі лункі дыяметрам да паўтара і глыбінёй да чатырох метраў. Усяго паспелі вымыць 15 такіх лунак, і гэтага хапіла, каб прычыніць навакольнаму асяроддзю значную шкоду, якая зараз падлічваецца, — паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — Гэты выпадак — не першы ў краіне. Падобны факт быў летась у Драгічынскім раёне.

Бурштын парушальнікі так і не знайшлі. Аднак знаходлівасць і сквапнасць гэтых людзей не могуць не здзівіць: яны адначасова незаконна нарыхтоўвалі драўніну непадалёк. Да моманту затрымання імі было ссечана больш за сто дрэў розных парод.

Загаловак у газеце: Здабывалі ў памежнай зоне... бурштын

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».