Вы тут

Зялёныя святкі каля Байкавай крыніцы


Крыніца Байкава знаходзіцца ў Чавускім раёне паблізу ракі Проня. З даўных часоў ваду гэтай крыніцы лічылі жыватворнай. У будні і святы жыхары навакольных вёсак Петухоўкі, Кузьмінічоў, Новаягораўкі, Дрокаўкі і Зарэчча, Высокага і Краснай Буды наведваліся да святога месца, неслі ахвяры, абракаліся, набіралі вады, ставілі крыжы. Яны і захавалі традыцыю збірацца каля крыніцы на другі дзень Святой Тройцы. Слава пра цудадзейную ваду Байкавай крыніцы была назвычай вялікая яна вылечвала ад слепаты. Да вады ехалі з навакольных раёнаў і нават з самога Магілёва. Нават у атэістычныя часы да крыніцы ўсё-роўна ішлі веруючыя, неслі абразы, павязвалі ручнікі, здзяйснілі супольную малітву.


Насамрэч комплекс "Крыніца "Байкава" уключае ў сябе цэлы каскад крыніц. Здаўна бытуе павер’е, што святую ваду ўтвараюць не адна, а сем крыніц, якія зліваюцца ў два ручаі. Хоць вядома, што на плошчы ўсяго комплекса б’е болей за дваццаць вытокаў.

У знакамітага месца ёсць свая легенда. З нашага часу паданне дайшло ў выглядзе гісторыі пра жыццё чалавека па імені Бай. Некалі лес і жыватворная крыніца належылі гэтаму чалавеку. Каля крыніцы стаяла капліца. Але прагны да багаццяў Бай забараніў людзям наведваць святое места, а на месцы капліцы вырашыў паставіць млын. Калі млын нарэшце запрацаваў, гаспадар цяжка захварэў. Мудрыя людзі параілі Баю пакінуць гэтае месца, каб пазбегнуць яму Божай кары. З той падзеі прайшло не адно стагоддзе, а ўрочышча на беразе Проні па-ранейшаму называецца Байкава.

У нашыя дні крыніца ўключана ў спіс помнікаў прыроды, на Магілёўшчыне яна з самых шануемых крыніц, нараўне са слаўгарадскай "Блакітнай крыніцай" і чэрыкаўскім Бразгуном. У Траецкую нядзелю (першы дзень свята) на паляне каля крыніцы праводзіцца Межрэгіянальны фестываль калектываў мастацкай самадзейнасці  "Зялёныя святкі". Улады раёна надаюць "байкаўскаму" святу вялікую ўвагу, абвяшчаюць пра гэтую падзею на ўсю краіну, завабліваюць турыстаў і паломнікаў. Байкаўскай крыніцы прысвечаныы інфармацыйны буклет "Дарогамі Радзімічаў". Гэтым разам фэст-кірмаш адбыўся ў чацвёрты раз. Прыехалі аматары песеннай творчасці з Быхаўскага, Горацкага, Крычаўскага, Бялыніцкага, Кіраўскага, Клічаўскага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага і Чавускага раёнаў. Нераўнадушныя да народнай культуры, артысты паказвалі сцэнічныя варыянты траецкіх абрадаў, якія бытавалі на Магілёўшчыне "куст", "кумленне", вадзілі траецкія карагоды, апускалі ў Проню вялікі вянок, які таксама называецца траецкім. А потым весялілі публіку песнямі на святочным канцэрце. Прыехалі на фэст і майстры рамесніцкай справы з Бабруйска, Горак, Быхава.

Па-трацыдыі, адбыўся абрад асвячэння крынічнай вады. Яго правёў святар Міхаіл з Благавіцкай царквы. Сярод паломнікаў былі 76-гадовая жыхарка вёскі Петухоўка Валянціна Дарашэнка і яе нявестка Галіна з вёскі Кузмінічы, якія заўсёды апякуюцца сваёю святыняй  чысцяць калодзеж і пратокі, наводзяць парадак на усёй тэрыторыі перад "зялёным святам", высцілаюць прыступкі аерам і прыносяць самыя прыгожыя кветкі.

Фота аўтара

Чавускі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.