Вы тут

Укаранёна праграма па спыненні махлярства з банкаўскімі карткамі


У Беларусі ўкаранёна праграма па спыненні махлярства з банкаўскімі карткамі ў момант аўтарызацыі, паведамілі ў ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".


"Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 1 чэрвеня ўкараніў праграмны модуль Fraud Prevention, які дае магчымасць апярэджваць дзеянні махляроў, спыняючы спробы правядзення махлярскіх аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх картак на самай ранняй стадыі - у момант аўтарызацыі", - растлумачылі ў працэсінгавым цэнтры.

Спецыялісты падкрэслілі, што новае тэхналагічнае рашэнне забяспечвае правядзенне анлайн-аналізу і ажыццяўленне адмовы ў аўтарызацыі непасрэдна ў момант яе правядзення для тых аперацый, узровень небяспекі якіх перасягае дапушчальны.

"Выкарыстанне ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" новага эфектыўнага інструмента ў барацьбе з махлярскімі аперацыямі дасць магчымасць знізіць рызыку ўзнікнення страт ад такіх аперацый і зрабіць разлікі па банкаўскіх картках і ў эквайрынгавай сетцы банкаў, што карыстаюцца паслугамі нашага цэнтра, больш бяспечнымі", - канстатавалі ў цэнтры.

ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" - найбуйнейшае прадпрыемства ў Беларусі па абслугоўванні тэрмінальнага абсталявання, устаноўленага ў арганізацыях гандлю і сэрвісу для разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх картак.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.