Вы тут

Адноўлена Рэспубліканская дошка гонару


Указам Прэзідэнта ад 15 чэрвеня 2016 года №225 па выніках рэспубліканскага спаборніцтва вызначаны 70 пераможцаў — рэгіёнаў і прадпрыемстваў, чые назвы адзначаны на дошцы.


Яе ўра­чыс­тае ад­крыц­цё ад­бы­ло­ся на пло­шчы Дзяр­жаў­на­га сця­га на­пя­рэ­дад­ні Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду.

Па словах міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, які разам з Васілём Мацюшэўскім, першым намеснікам прэм'ер-міністра, адкрыў адноўленую дошку, ушанаванне пераможцаў звязана з падвядзеннем вынікаў чарговай пяцігодкі. І занясенне на дошку гонару — гэта знак увагі дзяржавы да тых калектываў, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Акрамя таго міністр адзначыў, што ў бягучай пяцігодцы плануецца развіваць робататэхніку, нана- і біятэхналогіі, медыцынскую прамысловасць і шэраг іншых галін, якія дазволяць ствараць інавацыйную прадукцыю.

«Стварэнне новых відаў прадукцыі, развіццё традыцыйнай прамысловасці дасць свае вынікі ў эканоміцы і магчымасць забяспечыць тэмп росту ВУП у 112—115% за бягучую пяцігодку», — падкрэсліў ён.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што сёння на першы план выходзяць пытанні эфектыўнасці працы. «Неабходна дакладна пралічваць цану прымаемых кіраўніцкіх рашэнняў, дзейнічаць строга ў межах рэсурсных магчымасцяў. Паспяховае вырашэнне гэтых задач вельмі важна для падтрымання фінансавай стабільнасці, далейшага эканамічнага росту і збалансаванага развіцця эканомікі», — перакананы Васіль Мацюшэўскі. На яго думку, дзякуючы ўпартай працы, ініцыятыве, творчаму падыходу працоўных калектываў Беларусь дасягнула станоўчых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і ўмацавала свае пазіцыі ў сусветных рэйтынгах. Па індэксе чалавечага развіцця краіна ў 2015 годзе заняла 50-е месца (у 2009 годзе была на 68-м), у рэйтынгу «Doіng Busіness» — 44-е месца сярод 189 дзяржаў, адзначыў першы намеснік прэм'ер-міністра.

pustavit@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».