Вы тут

Прыродныя катаклізмы ў Паднябеснай


Праліўныя дажджы сталі прычынай гібелі 42 і знікнення 25 чалавек у 10 адміністрацыйных адзінках Кітая правінцыйнага ўзроўню. 


Такую статыстыку па стане на 22 чэрвеня прыводзіць міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР, паведаміла "Жэньмінь жыбаа". Па дадзеных міністэрства, пачынаючы з 18 чэрвеня больш за 460 тысяч чалавек былі пераселены і 321 тысяч маюць патрэбу ў экстранай дапамозе пасля працяглых ліўняў у 10 адміністрацыйных адзінках КНР, уключаючы правінцыі Чжэцзян і Цзянсу (Усходні Кітай), Хубэй (Цэнтральны Кітай) і Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай). Паведамляецца, што разбурана каля 6,8 тысячы дамоў, знішчаны пасевы на вялікіх плошчах. Эканамічны ўрон ад стыхіі ацэньваецца ў 9,67 млрд. юаняў (1,46 млрд долараў).

У той жа час цэнтральная метэаралагічная станцыя (ЦМС) Кітая ў сераду абвясціла папярэджаньне "жоўтага" ўзроўню ў сувязі з анамальнай спякотай у паўночных, цэнтральных і паўднёва-ўсходніх рэгіёнах. У другой палове дня ў сераду ў паўднёвай частцы Паўночнага Кітая, цэнтральных правінцыях і на большай частцы тэрыторыі Паўднёвага Кітая тэмпература паветра перавысіла адзнаку ў 35 градусаў па Цэльсіі. А ў некаторых раёнах правінцый Фуцзянь, Хэбэй, Хэнань, Хунань, Цзянсу, Шаньсі і Чжэцзян слупок тэрмометра падымаўся вышэй 39 градусаў па Цэльсіі, паведамілі ў ЦМС. 

У Кітаі прынята чатырохузроўневая сістэма абвяшчэння аб неспрыяльных умовах надвор'я, у якой ўзровень небяспекі пазначаецца ў парадку змяншэння чырвоным, аранжавым, жоўтым і сінім колерамі. Пры папярэджанні "жоўтага" ўзроўню аб спякоце метэаролагі рэкамендуюць мясцовым жыхарам ўстрымацца ад выхаду на вуліцу апоўдні і патрабуюць ад мясцовых уладаў прыняць меры па папярэджанні пажараў, якія могуць быць выкліканыя узмацненнем нагрузкі на электрасеткі ў сувязі з інтэнсіўным выкарыстаннем кандыцыянераў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.