Вы тут

Стаць «палявым іграком»


У супрацоўніцтве з ШАС наша краіна не будзе назіраць з «лаўкі запасных».

Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ташкент. У сталіцы Узбекістана Прэзідэнт прыняў удзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэта быў першы саміт ШАС, у якім Беларусь прыняла ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і Сі Цзінь­пін.

У сваім выступленні на саміце беларускі лідар заявіў аб намеры Беларусі актыўна ўдзельнічаць у рабоце арганізацыі па ўсіх кірунках, якія маюць узаемны інтарэс. «Цвёрда перакананы ў тым, што ШАС з'яўляецца запатрабаванай перагаворнай пляцоўкай для калектыўнай выпрацоўкі механізмаў процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам», — адзначыў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, другім магістральным напрамкам узаемадзеяння ў рамках ШАС павінна стаць эканамічная кааперацыя. Кіраўнік беларускай дзяржавы зрабіў акцэнт і на неабходнасці ўзаемадзеяння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам.

«Як краіна-назіральнік у ШАС мы не збіраемся, гаворачы спартыўнай тэрміналогіяй, сачыць за гульнёй з «лаўкі запасных». Беларусь гатова стаць актыўным «палявым іграком» на прасторы арганізацыі і ўнесці важкі ўклад у яе работу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У Ташкенце таксама адбыліся двухбаковыя перагаворы беларускага лідара са Старшынёй КНР і прэм'ер-міністрам Індыі. Бакі абмеркавалі пытанні па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі перспектыўных праектаў.

Падчас сустрэчы з Сі Цзіньпінам кіраўнік беларускай дзяржавы запэўніў, што як Кітай, так і ШАС у цэлым могуць разлічваць на падтрымку Беларусі ў любых пытаннях. «Мы гатовы быць «заходнімі варотамі» гэтай арганізацыі», — заявіў беларускі лідар. У якасці прыкладу таго, як Беларусь паслядоўна выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы, Аляксандр Лукашэнка прывёў рэалізацыю праекта па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». «Як вы яго назвалі, гэта жамчужына Вялікага шаўковага шляху. Мы будзем рабіць усё і робім цяпер, каб гэты праект быў напоўнены эканамічным зместам», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу Сі Цзіньпін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з паспяховым правядзеннем пятага Усебеларускага народнага сходу і адзначыў, што беларуска-кітайскія адносіны імкліва набіраюць абароты, і па ўсіх пытаннях бакі падтрымліваюць адзін аднаго. Сі Цзіньпін таксама выказаў падтрымку намаганняў, нацэленых на спакойнае правядзенне парламенцкіх выбараў у нашай краіне. Ён запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Кітай з дзяржаўным візітам і заявіў аб гатоўнасці далейшага паглыблення супрацоўніцтва па ўсіх кірунках.

На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Дамадардасам Модзі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуска-індыйскім адносінам неабходна надаць дадатковы імпульс. «У нас ёсць добрыя кірункі супрацоўніцтва, але я лічу, што на гэтым спыняцца нельга. Трэба рухацца наперад. І мы, вядома ж, чакаем вашай большай прысутнасці ў цэнтры Еўропы. Для вялікай Індыі гэта будзе нядрэнна, і мы гатовы рэалізаваць вашы інтарэсы ў Беларусі настолькі, наколькі гэта вам выгадна», — сказаў беларускі лідар.

Паводле БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».