Вы тут

«Заказчыкі і выканаўцы тэракта паказалі сваю нечалавечую сутнасць»


У выніку тэракта ў стамбульскім аэрапорце Атацюрка, які адбыўся позна ўвечары 28 чэрвеня, колькасць загінулых ужо дасягнула 43 чалавек, каля 140 атрымалі раненні.


Тры выбухі прагучалі ў міжнародным тэрмінале аэрапорта. Выбуховыя прылады прывялі ў дзеянне тэратысты-смяротнікі. Адказнасць за тое, што адбылося, узяла на сябе забароненая ў многіх краінах тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Згодна з інфармацыяй міністэрства аховы здароўя Турцыі, падчас атакі на аэрапорт, акрамя грамадзян гэтай краіны, пацярпелі і іншаземцы. На шчасце, нашых суайчыннікаў сярод іх няма. Такія звесткі выкладзены ў сумесным твітар-акаўнце пасольства Беларусі ў Турцыі і генеральнага консульства Беларусі ў Стамбуле. Чаго не скажаш пра грамадзян іншых краін: у спісе загінулых значацца восем іншаземцаў, сярод якіх, згодна з апошнімі звесткамі, узбек і ўкраінка, яшчэ ў пяці ахвяр тэракта было падвойнае грамадзянства.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагону, родным і блізкім загінулых у аэрапорце Стамбула. Ён адзначыў, што паведамленне аб вялікай колькасці загінулых і параненых мірных грамадзян адазвалася глыбокім болем у сэрцы кожнага беларуса. А наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэсліла нечалавечую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэракта.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.