З першых дзён ліпеня ўстаноўлены новыя памеры камандзіровачных расходаў у межах Беларусі, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новыя памеры кампенсацыі выдаткаў пры службовых камандзіроўках у межах краіны зацверджаны пастановай Міністэрства фінансаў №48. У дакуменце гаворыцца, што за пражыванне па-за месцам жыхарства (знаходжання) для пакрыцця дадатковых выдаткаў сутачныя ўстаноўлены ў памеры 7 рублёў (70 тысяч рублёў «старымі»).
Сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і службовых камандзіроўках у іншую мясцовасць, якая знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца пастаяннай працы, складуць 3,50 рубля. А вось без падачы сапраўдных дакументаў, якія пацвярджаюць аплату расходаў па найме жылога памяшкання, сума кампенсацыі зацверджана ў памеры 2,50 рубля.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».