Вы тут

Ветрана, дажджліва... і даволі свежа


Максімальная тэмпература ўдзень паменшыцца да 17—25 цяпла.

Сапраўды халоднае для ліпеня надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Няўстойлівае і дажджлівае надвор'е прынясуць на тэрыторыю краіны паветраныя масы і атмасферныя франты, якія паступаюць з боку Заходняй і Паўночна-Заходняй Еўропы. У сераду ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 цяпла, а ўдзень чакаецца плюс 20—27 градусаў.

І ў чацвер на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Удзень месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Стане яшчэ халадней, калі тэмпература паветра ўначы складзе ўсяго 9—16 цяпла, а ўдзень будзе плюс 17—23 градусы. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы месцамі па краіне прагназуюцца спецыялістамі і ў пятніцу. Па поўначы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы захаваецца на ўзроўні плюс 9—15 градусаў, а ўдзень будзе 19—25 цяпла. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, нават у выхадныя амаль паўсюдна па краіне пройдуць дажджы, а ў асобных раёнах магчымы навальніцы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».