Вы тут

Дзякуй, калегі!


На пажары ў Бабруйскім раёне адзначыліся супрацоўнікі ДАІ — капітан міліцыі Юрый Усаў і старшы інспектар групы тылавога забеспячэння маёр міліцыі Алег Барыс.


Яны ў прамым сэнсе слова падаравалі жыццё чалавеку. Калі яны ноччу патрулявалі вуліцу вёскі Туркі, убачылі, што з гаспадарчай пабудовы ідзе дым, сталі грукацца ў вароты, але безвынікова. І тады Юрый Усаў пераскочыў агароджу і пачаў стукаць у дзверы дома. Нарэшце выйшла сонная гаспадыня. Хутка высветлілася, што ў лазні, якая гарэла, знаходзіўся гаспадар дома. Соннага мужчыну літаральна на руках вынеслі на свежае паветра пільныя міліцыянеры. Да прыезду ратавальнікаў яны амаль паспелі патушыць і пажар. Бабруйскія супрацоўнікі МНС удзячны калегам за дапамогу. Дзякуючы такім неабыякавым людзям можна справіцца з любым няшчасцем. Паболей бы такіх памочнікаў, кажуць бабруйскія ратаўнікі.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.