Вы тут

Баксёр з душой творцы


Наведваючы чарговую трэніроўку па боксе, я сустрэла ў спартыўнай зале свайго куміра Дзмітрыя Асанава. Нічога дзіўнага, бо я займаюся ў яго бацькі Сяргея Леанідавіча. Пад кіраўніцтвам апошняга маленькі сын зрабіў першыя ўдары на баксёрскім рынгу, і вось зараз 19-гадовы юнак — чэмпіён Еўропы па боксе, майстар спорту міжнароднага класа, які сёлета будзе абараняць колеры беларускага сцяга на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.


Пе­ра­мо­га!

— У мяне ёсць два самыя памятныя паядынкі, — прыгадвае Дзмітрый. — Вядома, самы першы. Тады хлопцы, з якімі баксіраваў, былі старэйшыя за мяне на тры гады, але я выйграў тыя спаборніцтвы і бой за алімпійскую ліцэнзію на чэмпіянаце свету. Кожная перамога вельмі значная і прыносіць вялікую радасць, таму што ты столькі зрабіў, столькі сябе абмяжоўваў, каб атрымаць вынік. Гэта вельмі прыемна.

Але кожная перамога дастаецца нялёгка.

— Шмат часу ўдзелена і рэжыму, і трэніроўкам, і харчаванню. Бо дробязяў у спорце не бывае, — тлумачыць юнак. У працэсе падрыхтоўкі да спаборніцтваў за спартсменамі строга сочыць урач-дыетолаг, падлічвае кожную калорыю. Усё адварное, нічога смажанага, мучнога, салёнага. Больш бялку, менш вугляводаў. Гэта і ёсць рэжым харчавання, які падводзіць паступова да патрэбнай вагі.

— Самае цяжкае — гэта самакантроль, — лічыць чэмпіён. — Не даваць сабе расслабляцца, таму што вялікі спорт памылак не даруе. Тым больш бокс, дзе думаць трэба хутка.

На шляху да перамогі магчымыя і траўмы. Былі выпадкі, калі Дзіму даводзілася баксіраваць з хворым плячом. Двойчы вёў бой са зламанай рукой, але, нягледзячы на гэта, перамог. А сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў у Баку ён стаў з траўмаваным носам.

Па словах юнака, ён заўсёды памятае бацькаву параду: «Выходзь і рабі тое, што ўмееш, тое, што любіш, рабі і атрымлівай задавальненне». Спадзяюся, гэтыя словы дапамогуць спартсмену сабрацца і заваяваць свой першы алімпійскі медаль. Мы верым у цябе, Дзіма!

Р.S. Вы здзівіцеся, але за моцнай і магутнай знешнасцю спартсмена хаваецца творчая натура. Аказваецца, Дзіма піша музыку і тэксты, чытае рэп і нават арганізаваў з сябрамі гурт «Лакацыя 67».

Валерыя ЛУЖЫНСКАЯ, выпускніца 8 класа гімназіі-каледжа мастацтваў г. Маладзечна.

Пра аўтара

Валерыі, нашай чарговай аўтарцы, 14 гадоў. Не здзіўляйцеся, як і герой яе «пробы пяра», яна сумяшчае заняткі... боксам з ігрой на фартэпіяна.

— З дзяцінства мару стаць журналістам. Люблю знаёміцца з новымі людзьмі, мне вельмі падабаецца браць інтэрв'ю, — кажа пра сябе дзяўчына. Яна вельмі рада, што ў якасці суразмоўцы ёй патрапіў такі знакаміты і цікавы чалавек. «Спадзяюся, што неўзабаве мая мара здзейсніцца».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.