Вы тут

Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці — да сучаснасці


Як патлумачыла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун, у наступным годзе школу будуць заканчваць навучэнцы, якія ў 9-м класе выпускны экзамен па гэтым прадмеце не здавалі. Таму на выхадзе са школы ў адзінаццацікласнікаў правераць засваенне курса гісторыі Беларусі ад старажытных часоў і да нашых дзён.


Два апошнія гады адзінаццацікласнікі дэманстравалі веданне гісторыі Беларусі толькі з 1917 года і да нашых дзён, паколькі ў 9-м класе імі быў здадзены выпускны экзамен за перыяд ад старажытных часоў да 1917 года. Юлія Барадун дадала, што змяненняў у пераліку вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, і формах іх правядзення ў 2016/17 навучальным годзе не прадугледжваецца.

Пасля 9-га класа выпускнікі базавай школы будуць здаваць тры экзамены: па беларускай мове (дыктант), рускай мове (дыктант) і пісаць кантрольную работу па матэматыцы. Адзінаццацікласнікі здаюць чатыры выпускныя экзамены: па прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары) у пісьмовай форме (пераказ), «Матэматыка» — у пісьмовай форме (кантрольная работа), «Замежная мова» (у вуснай форме) і «Гісторыя Беларусі» (у вуснай форме).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.