Вы тут

"Хуавэй" перамагае "Эпл"


Кітайскія вытворцы смартфонаў уладараць на рынку Паднябеснай.


Паказчыкі продажаў iPhone ад Apple у Кітаі пагоршыліся на 11% у маі. Іх рэйтынг упаў з трэцяга на пятае месца, згодна з дакладам TechWeb.com.cn, са спасылкай на апошнія рынкавыя даследаванні аналітычнай фірмы Counterpoint Technology Market Research, паведамляе "Жэньмінь жыбаа". 

Па паведамленні TechWeb, даход Apple Inc на тэрыторыі мацерыковага Кітая ўпаў на 26% у мінулым квартале (па стане на 26 сакавіка), калі кампанія зведала першае квартальнае зніжэнне карпаратыўных прыбыткаў з 2003 года.  У другім квартале выявілася 13-працэнтнае паніжэнне прыбыткаў Apple у гадавым вылічэнні -- 50,6 млрд. долараў. Чысты прыбытак знізіўся на 20%, дасягнуўшы 10,5 млрд. долараў у гадавым вылічэнні. 

Хун Шыбін з інтэрнэт-таварыства Кітая з'яўляецца экспертам у сферы інтэрнэт-маркетынгу. Хун кажа, што самай вялікай слабасцю карпарацыі Apple з'яўляецца яе прадукцыя. "У параўнанні з класічнымі iPhone 4S і 5S, iPhone 6S і iPhone SE не хапае інавацыйных момантаў", - сказаў Хун. Для параўнання: доля"Хуавэй" працягвае расці, займаючы першае месца на кітайскім рынку смартфонаў. Акрамя таго, кітайскія вытворцы смартфонаў "Хуавэй", "Сяомі", "ОРРО" і "Віво" разам валодаюць 53% ад агульнага кітайскага рынку смартфонаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».