Вы тут

Прэзентаваны пераклад першага кола «Рыгведы»


Урачыстая імпрэза з удзелам высокіх гасцей прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Пер­шая кні­га «Рыг­ве­ды» па-бе­ла­рус­ку — па­да­ру­нак Мі­ха­і­лу Мяс­ні­ко­ві­чу  ад пе­ра­клад­чы­ка Іга­ра Ку­лі­ко­ва.

«Рыгведа» — адзін з самых старажытных тэкстаў чалавецтва, створаны на санскрыце каля чатырох тысяч гадоў таму. Адметна, што пазнаёміцца з ім і далучыцца да мудрасці многіх пакаленняў індыйскіх брахманаў сёння могуць і беларусы. Пераклад, выкананы Ігарам Куліковым, унікальны, ён перадае не толькі змест старажытнай кнігі, але і захоўвае яе паэтычную форму. Выданне кнігі праз краўдфандынгавую пляцоўку фінансава падтрымалі больш як паўсотні беларусаў, яе выхад стаў магчымым і дзякуючы падтрымцы Савета Індыі па культурных сувязях.

Таму ўвага да перакладу з боку кіраўніцтва краіны не выпадковая, гэта сапраўды значная падзея ў беларуска-індыйскім культурным жыцці. Так, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ падчас прэзентацыі заўважыў:

— Я курырую беларуска-індыйскі кірунак супрацоўніцтва і хачу адзначыць, што ў нас склаліся і досыць рытмічна развіваюцца ўсе сферы супрацы: гандлёва-эканамічная, палітычная, навукова-тэхнічная, ваенна-тэхнічная, культурная. Нягледзячы на тое, што Індыя — гэта вялікая краіна з насельніцтвам амаль паўтара мільярда, а ў Беларусі ўсяго 10 мільёнаў, мы зусім не адчуваем дыстанцыі. Да нас ставяцца шчыра, з цеплынёй, уважліва і зацікаўлена.

Думку Міхаіла Уладзіміравіча прадоўжыў міністр культуры Барыс СВЯТЛОЎ:

— Нашы культурныя сувязі з Індыяй досыць трывалыя. Іх гісторыя налічвае не адно дзесяцігоддзе. І выхад першага кола «Рыгведы» ў перакладзе на беларускую мову — выдатны падарунак нашаму чытачу, культурнай грамадскасці. Адметна, што гэты пераклад, які прадстаўляе твор старажытнаіндыйскай літаратуры, у некаторай ступені паказвае беларускі погляд — менавіта праз прызму бачання перакладчыка.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж САКСЭНА назваў выхад першага кола «Рыгведы» па-беларуску своеасаблівым мостам паміж індыйскай і беларускай культурамі, нашымі народамі. Спадар пасол таксама падкрэсліў:

— Пераклад першага кола старажытнаіндыйскай «Рыгведы», зроблены Ігарам Куліковым, заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Праз сваю працу ён паказвае сябрам-беларусам спадчыну індыйскага народа. Работа Ігара ўнікальная, ён прыклаў вялікія намаганні, каб выканаць менавіта паэтычны пераклад гімнаў з санскрыту на беларускую мову.

Таксама спадар Панкадж Саксэна паведаміў, што ў кастрычніку ў Індыі пройдуць Дні беларускай культуры, і кіраўніцтва краіны акажа значную падтрымку ў правядзенні гэтага мерапрыемства.

Пад­час прэ­зен­та­цыі сло­ва мае мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў.

Пра тое, чым вылучаецца старажытнаіндыйская «Рыгведа» і чаму гэты тэкст сапраўды ўнікальны, расказаў перакладчык Ігар КУЛІКОЎ:

— Хоць вы бачыце цяпер «Рыгведу» ў выглядзе кнігі, насамрэч гэта не зусім кніга ў строгім сэнсе гэтага слова. Яна заўсёды існавала як вусны тэкст. Яго ўнікальнасць у тым, што ўсе тысячагоддзі аж да нашых дзён «Рыгведа» перадаецца вусным спосабам ад настаўнікаў да вучняў. Калі сёння паехаць у Індыю, можна знайсці брахмана, які па памяці прачытае ўрывак з «Рыгведы», як гэта рабілі тры тысячы гадоў таму. Першы запісаны тэкст, які мы маем цяпер як артэфакт, датуецца прыкладна ХІІ стагоддзем і калі параўнаць яго з тым, што чытаюць па памяці брахманы, то не знойдзецца ніякіх адрозненняў. Гэта ўнікальны вынік творчасці чалавечага розуму, які нідзе ў свеце не мае аналагаў.

Першае кола «Рыгведы», якое ўжо выйшла па-беларуску, самае вялікае ў гэтым творы, яно ўключае 191 гімн-хваласпеў. Гімны гэтыя самыя разнастайныя, прысвечаныя розным багам і з'явам прыроды. І хоць гэта чытво не сюжэтнае, яно захапляе. Тут згадваюцца цікавыя міфы, паралелі якім можна знаходзіць нават у беларускіх народных песнях.

— Цэнтральны міф «Рыгведы» звязаны з богам Індрам і яго барацьбой са змеем, — расказвае Ігар Кулікоў, — Бог Індра маланкай забівае змея, які аблытаў гару і схаваў там сонца, зоры і воды. Пасля смерці змея пачынаецца дзень, выплываюць воды і выносяць сонца на неба. Калі ж звярнуцца да беларускіх валачобных песень, то можна заўважыць у іх сюжэт пра святога Юр'я, які забівае цмока і «адмыкае» расу.

Пераклад «Рыгведы» на беларускую мову працягваецца. Цяпер Ігар працуе над перастварэннем яе дзясятага кола, што змяшчае гімны, прысвечаныя пахавальным, вясельным абрадам, філасофскія хваласпевы пра мову, веды.

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Мудрасць тысячагоддзяў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.