Вы тут

Без абмежаванняў


За межы ЕАЭС у верасні можна выязджаць бязпошлінна часцей, чым раз на 8 дзён.


Аб гэтым гаворыцца ў адпаведнай пастанове Саўміна ад 1 ліпеня, якая анулюе некаторыя папярэднія рашэнні ўрада. Сярод адмененых рашэнняў быў і дакумент «Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Названая пастанова аб адмене абмежаванняў на паліва пры вывазе за мяжу ўступае ў сілу з 1 верасня, удакладняе навіну Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Варта нагадаць, што агучанае абмежаванне было ўведзена ў Беларусі ў лістападзе 2011 года, калі пасля дэвальвацыі нацыянальнай валюты кошт паліва ў краіне ў дачыненні да іншых валют моцна знізіўся. Каб не дапусціць вываз таннага (у доларах) паліва за межы краіны і дзеля «стабілізацыі абстаноўкі ў пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі», улады прынялі шэраг мер. Тады выязджаць за межы Мытнага саюза на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз на 8 дзён. Калі за мяжу даводзілася выязджаць часцей, то неабходна было аплачваць пошліну на паліва.

З першых дзён восені гэтае абмежаванне адмяняецца, таму Дзяржаўнаму пагранічнаму і мытнаму камітэтам даручана забяспечыць прывядзенне сваіх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з цяперашняй пастановай.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.