Вы тут

Палітычная барацьба будзе вострай


Такую думку выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына падчас тэлезвароту на інтэрнэт-партале «Выбары-2016» (vуbоrу2016.bу), падводзячы вынікі чарговага этапу выбарчай кампаніі.


«Калі казаць пра актыўнасць палітычнай барацьбы, то, мяркуючы па актыўным удзеле партый у працэсе вылучэння, асабліва тых партый, што адносяць сябе да апазіцыйнага лагеру, можна меркаваць, што палітычная барацьба будзе даволі вострай», — адзначыла яна.

Лідзія Ярмошына дадала, што на вечар 7 ліпеня яшчэ не было вядома дакладнай колькасці ўчасткаў для галасавання, якія будуць утвораны. Аднак мяркуецца, што іх будзе каля 6 тысяч на тэрыторыі краіны і каля 40 адзінак за яе межамі пры дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі. Мінімальная колькасць выбаршчыкаў, якія пражываюць на ўчастку для галасавання, — 20, максімальная — 3 тысячы чалавек.

У дзесяцідзённы тэрмін пасля стварэння ўчасткаў для галасавання, якое завяршылася 8 ліпеня, выканаўчыя камітэты і мясцовая адміністрацыя ў гарадах павінны даць паведамленні ў газеты з мэтай праінфармаваць выбаршчыкаў і палітычныя партыі аб межах і нумарацыі ўчасткаў для галасавання. Далей пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Лідзія Ярмошына таксама падкрэсліла, што працэс вылучэння праходзіць у рабочым парадку, а тыя скаргі, якія звязаны з работай выбарчых камісій, аператыўна разглядаюцца і па іх даюцца законныя і абгрунтаваныя адказы. Акрамя таго, у краіне акрэдытавана 32 міжнародныя назіральнікі. Усе яны прадстаўляюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў, куды ўваходзяць прадстаўнікі як Выканкама СНД, так і Міжпарламенцкай асамблеі СНД, а таксама Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».