Вы тут

Зоймемся здабычай выкапняў?


У Мінску на сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з дэлегацыяй Даследчага інстытута заканадаўства пры Пастаянным камітэце Нацыянальнага сходу В'етнама абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, які тычыўся міжпарламенцкага супрацоўніцтва, асаблівасцяў заканатворчага працэсу ў Беларусі, а таксама аб пашырэнні кааперацыі ў вытворчай сферы.


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам В'етнама Віталь БУСЬКО адзначыў, што міжпарламенцкія кантакты з В'етнамам праходзяць на высокім узроўні. Гэта станоўча адлюстроўваецца і ў сумеснай працы на міжнародных пляцоўках. Сёння перад дзвюма краінамі стаіць задача да канца 2017 года дасягнуць узроўню ўзаемнага гадавога тавараабароту ў 500 млн долараў. Для гэтага парламентарыям неабходна стварыць камфортны клімат для прадстаўнікоў прамысловага і дзелавога сектараў. Абодва бакі намецілі шэраг кірункаў па нарошчванні кааперацыі. Парламентарыі нашай краіны прапанавалі сумесную здабычу карысных выкапняў у Лаосе, Камбоджы, М'янме і Тайландзе. Старшыня Камітэта па заканадаўстве Нацыянальнага сходу В'етнама Фан ЧУН ЛІ выказаў зацікаўленасць у развіцці гэтага кірунку, як і супрацоўніцтва ў навуковай сферы. Акрамя гэтага, прадстаўнікі в'етнамскай дэлегацыі цікавіліся палітыкай прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Беларусь, а таксама тым, якія перспектывы адкрываюцца для інвестараў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?