Вы тут

Дыялог - перш за ўсё


Напружанне вакол праблемы Паўднёва-Кітайскага мора можна зменшыць сумеснымі намаганнямі.


Падчас дыялогу паміж аналітычнымі цэнтрамі Кітая і ЗША больш за 20 экспертаў правялі паглыблены абмен думкамі. Удзельнікі сустрэчы мяркуюць, што ўсе краіны павінны прыкладаць сумесныя намаганні, каб знізіць напружанне вакол праблемы Паўднёва-Кітайскага мора, адзначае “Жэньмінь жыбаа”. 

Былы член Дзяржсавета КНР Дай Бінга заклікаў ЗША выканаць абяцанне аб тым, што яны не будуць выбіраць адну з бакоў па пытанні суверэнітэту ў Паўднёва-Кітайскім моры. Былы намеснік дзяржсакратара ЗША Джон Неграпонце сказаў, што адносіны паміж Кітаем і ЗША маюць вырашальнае значэнне для глабальнага міру і росквіту. ЗША не з'яўляюцца адной з бакоў праблемы Паўднёва-Кітайскага мора, гэтае пытанне не з'яўляецца кітайска-амерыканскім, ЗША спадзяюцца на мірнае вырашэнне спрэчкі. 

Віцэ-прэзідэнт Фонду Карнегі за міжнародны мір Дуглас Пааль лічыць, што прыезд кітайскіх экспертаў і навукоўцаў у Вашынгтон для дыялогу з амерыканскімі навукоўцамі карысны для памяншэння напружанасці па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора, для канфрантацыі паміж ЗША і Кітаем па пытанні рыфаў астравоў Паўднёва-Кітайскага мора няма ніякіх падстаў. Навуковы супрацоўнік амерыканскага Інстытута Катона Эрык Гомес у інтэрв'ю газеце "Жэньмінь Жыбаа" сказаў, што дэманстрацыя сілы -- гэта неад'емная частка палітыкі ЗША па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора, аднак цяпер высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША надаюць праблеме занадта шмат увагі. ЗША павінны імкнуцца да стратэгіі кантролю над напружанасцю ў Паўднёва-Кітайскім мора пры дапамозе дыпламатычных каналаў. "Любая змена настрою абодвух бакоў можа прывесці да эскалацыі канфлікту, таму дыялог вельмі важны", -- выказаў занепакоенасць адносна магчымага нарастання напружанасці сітуацыі былы намеснік памочніка міністра абароны ЗША Дэвід Седні. 

Старшы навуковы супрацоўнік Фонду Карнегі за міжнародны мір Майкл Суэйн сказаў, што паміж ЗША і Кітаем занадта шмат каналаў для дыялогу па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора, неабходна ўмацоўваць зносіны, граматна рэгуляваць рознагалоссі. Намеснік дырэктара Інстытута даследаванняў марскіх стратэгій Кітайскага НДІ сучасных міжнародных адносін Кітая Лоу Чуньхао мяркуе, што асноўная прычына пагаршэньня сытуацыі ў Паўднёва-Кітайскім мора заключаецца ў стратэгічных падазрэннях і памылковых меркаваннях адпаведных краін адносна мірнага развіцця Кітая і палітыкі Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Віцэ-прэзідэнт Шанхайскай Акадэміі навук Хуан Жэньвэй лічыць, што з'яўляючыся найбуйнейшай сусветнай дзяржавай і важным удзельнікам у АЦР, ЗША нясуць адказнасць за зніжэнне напалу сітуацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры. Акрамя таго, ЗША таксама павінны спакойна вырашаць пытанні ў адносінах з саюзнікамі, не павінны ў абыход усялякіх прынцыпаў прымаць бок саюзніка. Былы пасол ЗША ў Кітаі Стэплтон Рой парэкамендаваў амерыканскаму ўраду не рабіць так шмат каментароў, ня ўвязвацца ў спрэчкі аб сувэрэнітэце ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.