Як скараціць час знаходжання вялікагрузных аўтамабіляў ў памежным пункце пропуску? Гэтую праблему старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый СЯНЬКО абмеркаваў са сваім калегам, генеральным дырэктарам мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Арунасам Адаменасам на сустрэчы ў аўтадарожным пункце пропуску «Прывалка».
Адпаведны праект будзе апрабаваны ў пункце пропуску «Лоша — Шумскас» (з удзелам упаўнаважаных эканамічных аператараў з бездакорнай рэпутацыяй), а затым ён можа распаўсюдзіцца і на іншыя пагранпераходы, прычым не толькі на літоўскім напрамку. Мяркуецца, што транспартныя сродкі будуць перасякаць пункт пропуску па «зялёным калідоры», праходзячы толькі пагранічны кантроль. А ўсе працэдуры мытнага кантролю будуць ажыццяўляцца за яго межамі. Кожны з бакоў вызначыць для сябе ўнутраны пункт мытнага афармлення непадалёку ад граніцы.
Барыс ПРАКОПЧЫК
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».