Вы тут

Абвешчаны конкурс «Гаспадыня сядзібы — гаспадыня краіны»


Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» запрасіла ўсіх ахвотных да ўдзелу ў конкурсе «Гаспадыня сядзібы — гаспадыня краіны».


Гэтаму ўнікальнаму праекту сёлета спаўняецца 10 гадоў. У ім удзельнічаюць жыхаркі і сельскіх населеных пунктаў, і гарадоў, якія клапоцяцца аб добраўпарадкаванні сваіх сядзіб, двароў, вуліц. Адпаведныя і конкурсныя намінацыі: «Найлепшая гаспадыня двара», «Найлепшая гаспадыня аграсядзібы», «Найлепшыя двары» (шматпавярховікі ў гарадах і пасёлках), «Найлепшая вуліца на вёсцы», «Найлепшая кветкавая кампазіцыя «Герб майго горада/раёна». Акрамя таго, гаспадыні паспаборнічаюць у намінацыі «Найлепшы кулінарны шэдэўр «Каравай-2016». Конкурс праводзіцца ў два туры: спачатку ў раёнах, а затым на абласным узроўні з удзелам пераможцаў раённых этапаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Хто на сядзібе гаспадыня?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?