Вы тут

Кветка надзеі


Ці вам казаць: дні бываюць сонечныя, а бываюць хмарныя, і апошніх чамусьці больш.


У той надвячорак я сядзела на траве каля фантана і настрой у мяне, мякка кажучы, быў дрэнны. Не задаўся працоўны дзень: я вельмі шмат чаго не паспела, нешта зрабіла не так, аднекуль звалілася куча непрыемнасцяў...

А тут, як на зло, ярка свяціла сонца, звінелі тралейбусы, сноўдалі купкі моладзі і... нейкі стары... З кветкай. Чаго ён утаропіўся, чаму ідзе ў мой бок?.. Ага... Ну, вядома ж, зараз прычэпіцца, зараз пачне выхоўваць, выгаворваць за тое, што я села на траву... А яму да гэтага што? Мой горад: дзе хачу, там і сяду. Нічога ж з травой не станецца...

Каб не казаць яму гэтага, каб пазбегнуць новых непрыемнасцяў, я пачала падымацца і... не паспела. Мужчына апынуўся побач — ён працягваў мне кветку. І пры гэтым усмешка ў яго была настолькі шчырай, а кветка настолькі прыгожай, што я ўзяла яе і, таксама ўсміхнуўшыся, не заўважыла, як некуды зніклі ўсе мае змрочныя думкі...

Мужчына, зрэшты, таксама: я не паспела падзякаваць яму, не паспела сказаць, што мне ён падарыў не проста кветку. З ёю прыйшла... надзея — на тое, што любы наш дзень (нават самы хмурны) можа скончыцца добра!

Саша Камко

г. Мінск

Валянціна ДОЎНАР

dounar@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.