Вы тут

Ко­лы пек­ла су­час­на­га Чы­чы­ка­ва


Ужо з пер­шых кад­раў но­вай ка­рот­ка­мет­раж­най кар­ці­ны Вік­та­ра Кра­соў­ска­га «Ду­шы мёрт­выя», што рых­ту­ец­ца да прэм'­е­ры, вы­яў­ля­юц­ца агуль­ныя ры­сы з яго мі­ну­лым філь­мам «Вартаўнік», мож­на ска­заць, ад­мет­насць твор­час­ці ўво­гу­ле. Гэ­та гнят­лі­вая без­жыц­цё­вая ат­мас­фе­ра, ува­га да гу­ка­во­га ра­да, ад­чу­ван­не «ці­хай» не­ві­да­воч­най тра­ге­дыі. І яшчэ ад­но: ме­та­фі­зі­ка быц­ця, ня­гле­дзя­чы на тое, што лі­та­раль­на но­вую кар­ці­ну рэ­жы­сё­ра мож­на ўспры­няць як са­цы­яль­ную ак­ту­аль­ную дра­му. Але на­ват уліч­ва­ю­чы, што дзе­ян­не філь­ма ад­бы­ва­ец­ца на вы­твор­час­ці, дзе пра­цу­юць ін­ва­лі­ды, неш­та ў струк­ту­ры стуж­кі не да­зва­ляе ба­чыць у «Ду­шах мёрт­вых» толь­кі са­цы­яль­ны пад­тэкст.

У пер­шую чар­гу гэ­та сам дра­ма­тур­гіч­ны па­ды­ход: вы­ве­ра­на роў­ная фа­бу­ла, па­збаў­ле­ная ўсплёс­каў і не­ча­ка­ных па­ва­ро­таў, без ціс­ку на эмо­цыі гле­да­ча, без спе­ку­ля­цыі на ба­га­тай рэалістычным дра­ма­тыз­мам тэ­ме. Гэ­та і стыль апо­ве­ду: рэ­жы­сёр раз­маў­ляе рэ­мі­ніс­цэн­цы­я­мі і сім­ва­ла­мі, пра га­лоў­нае — паў­шэп­там, паў­сло­ва­мі, на­мё­ка­мі. Ме­на­ві­та гэ­та ства­рае сю­жэт та­кім — не пра­мую і гру­бую, але аб­ча­са­ную шчы­расць, ад­сы­лае не да со­цы­у­ма, а да са­мо­га ча­ла­ве­ка. Ме­на­ві­та гэ­та звяз­вае спо­саб апо­ве­ду з сэн­сам та­го, што ад­бы­ва­ец­ца на эк­ра­не. «Ду­шы мёрт­выя» — гэ­та зна­чыць неш­та сха­ва­нае, ла­тэнт­нае, не­ві­да­воч­нае, як пла­кат­ная ад­сыл­ка да спа­да­ра Го­га­ля пе­ра­но­сіць кла­січ­ную ме­та­фа­ру на су­час­ны ка­лек­тыў, біз­нес-струк­ту­ру, гра­мад­ства ганд­лю.

Амаль паў­га­дзі­ны гля­дач на­зі­рае за звы­чай­ны­мі ге­ро­я­мі і быц­цам вы­пад­ко­вы­мі ня­знач­ны­мі сцэ­на­мі ў бу­дын­ку пэў­най вы­твор­час­ці. Вах­цёр­ка по­бач з эк­ра­на­мі, што пе­ра­да­юць сіг­нал ка­мер на­зі­ран­ня, раз­маў­ляе з кі­ру­ю­чы­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі і час­туе іх ры­бай «ад зя­ця». Эк­ра­ны ў ней­кім сэн­се па­дзя­ля­юць сфе­ры/лю­дзей/све­ты і за­да­юць у філь­ме ма­тыў ня­роў­на­сці, раз­ме­жа­ван­ня па пэў­ных пры­кме­тах. Хут­ка мы да­ве­да­ем­ся, па якіх. Ра­зам з людзь­мі, што пра­цу­юць тут, гля­дач пе­ра­ся­гае мя­жу і аказ­ва­ец­ца ўлас­на ўнут­ры. Пе­ра­хо­дзя­чы ад ад­на­го да дру­го­га пер­са­на­жа, мы чу­ем раз­мо­вы і аб­рыў­кі фраз і ба­чым пра­явы эмо­цый. (Дзяў­чы­на ад­штур­хоў­вае ад ся­бе хлоп­ца, яко­му яна па­да­ба­ец­ца, і за­кат­вае іс­тэ­ры­ку, та­му што са­ро­ме­ец­ца свай­го дыя­бе­ту.) Мы ба­чым му­зы­кан­та як пэў­ны эле­мент аб­сур­ду і апраў­дан­не пры­сут­нас­ці ме­ла­дыч­най му­зы­кі ў агуль­ным гу­ка­ра­дзе. На­рэш­це, мы ба­чым лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, якія пра­цу­юць на гэ­тым прад­пры­ем­стве.

Га­лоў­ны ге­рой у філь­ме — усё ж та­кі ка­ме­ра (апе­ра­та­рам стаў Аляк­сандр Алей­ні­каў). Яна ж — пас­ля­доў­нік та­кіх філь­маў, як «Бёрд­мэн» Але­ханд­ра Інь­я­ры­ту (у 2015 го­дзе атры­маў чатыры «Ос­кары») аль­бо «Вік­то­рыя» нем­ца Се­басць­я­на Шы­пе­ра. Усіх аб'­яд­ноў­вае струк­ту­ра, ство­ра­ная быц­цам без ман­таж­ных скле­ек, ад­ным эпі­зо­дам. Увесь хро­на­мет­раж кар­ці­ны «Ду­шы мёрт­выя» ка­ме­ра бес­пе­ра­пын­на, але па стро­га фік­са­ва­ным і ад­рэ­пе­ціра­ва­ным марш­ру­це ру­ха­ец­ца ў за­да­дзе­ных ме­жах, пе­ра­хо­дзіць ад ад­на­го ге­роя (ці гру­пы) да дру­го­га, ства­рае не­раз­рыў­ную пра­сто­ру, што ад­да­ле­на на­гад­вае ванд­роў­кі ня­стом­на­га Чы­чы­ка­ва. Але, ня­гле­дзя­чы на гэ­ты пры­ём, ман­таж у філь­ме ўсё ж ёсць. Ён у са­мой дра­ма­тур­гіі і ад­па­вед­на ўнут­ры кад­ра.

Ка­ме­ра па­чы­нае рух са змроч­най, цём­най, нач­ной ву­лі­цы. У філь­ме не­каль­кі эпі­зо­даў пад ад­кры­тым не­бам, але асляп­ляль­на бе­лыя, уты­лі­тар­ныя ін­тэр'­еры па­мяш­кан­няў свят­ла і цяп­ла кар­ці­не не да­да­юць, на­ват, на­ад­ва­рот, пад­крэс­лі­ва­юць бяз­душ­насць ча­ла­ве­чых ад­но­сін.

Роў­ны ман­таж «па пер­са­на­жах» усё ж пе­ра­хо­дзіць да па­тэн­цы­яль­на эма­цы­я­наль­най сцэ­ны і на­рэш­це раз­вяз­кі быц­цам бяс­сэн­сі­цы філь­ма. Кі­раў­нік умоў­на тра­се пе­рад пад­на­ча­ле­ным па­вы­шэн­нем і про­сіць склас­ці план, як за­мя­ніць «не­паў­на­вар­тас­ных» су­пра­цоў­ні­каў паў­на­вар­тас­ны­мі та­кім чы­нам, каб за­ха­ваць іль­го­ты па па­дат­ках і па­вы­сіць пра­дук­цый­насць. Мёрт­выя ду­шы. Трэ­ба ад­даць на­леж­нае дра­ма­тур­гіі філь­ма за ма­тэ­ма­тыч­ную пра­лі­ча­насць і за тое, што аў­та­ры сцэ­на­рыя не па­ба­я­лі­ся нуд­ных пы­тан­няў гле­да­чоў, пры­звы­ча­е­ных да што­мі­нут­на­га ак­тыў­на­га дзе­ян­ня на эк­ра­не.

Ад­каз на «ні­чо­га ж не ад­бы­ва­ец­ца» (а боль­шая на­сы­ча­насць маг­ла б па­шко­дзіць ус­пры­ман­ню га­лоў­на­га па­сы­лу) з'яў­ля­ец­ца свое­ча­со­ва і вы­ра­шае ўсё. Ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым стыль апа­вя­дан­ня, наз­ва і абран­не вер­ша Ве­лі­мі­ра Хлеб­ні­ка­ва, які чы­тае адзін з су­пра­цоў­ні­каў. «Я для вас Звез­да. Го­ре мо­ря­ку, взяв­ше­му не­вер­ный угол сво­ей ладьи...», «...Вы ра­зобь­е­тесь о камни, и камни бу­дут над­сме­ха­ться над Вами, как вы надсмехались на­до мной». Зра­зу­ме­лы сім­вал жэс­та кі­раў­ні­ка, які пры­пы­ня­ец­ца, каб вы­кі­нуць праз акно ма­шы­ны вы­ка­ры­ста­ныя сур­вэт­кі. Зра­зу­ме­ла, ча­му ме­на­ві­та ў гэ­ты мо­мант агуч­ва­ец­ца пы­тан­не пра ры­бу, якая гніе з га­ла­вы. Праў­да, кі­ну­тыя сур­вэт­кі по­бач з мастацкімі адсылкамі вы­гля­да­юць як лу­бач­ная бе­лет­рыс­ты­ка по­бач з тво­рам Ана­рэ дэ Баль­за­ка. Тым не менш сім­во­лі­ка філь­ма на­столь­кі ж чы­таль­ная, на­коль­кі пры­го­жая.

А ры­ба тут, якая гас­цін­цам пе­рад­аец­ца ад ад­на­го да дру­го­га, не толь­кі «гніе з га­ла­вы», але і на­гад­вае пра хрыс­ці­ян­ства, сім­ва­лам яко­га з'яў­ля­ец­ца. А ка­лі га­вор­ка ідзе пра хрыс­ці­ян­ства, ло­гі­ка пры­хо­дзіць да даб­ра­чын­нас­ці, цярп­лі­вас­ці, ін­ша­га-ін­ша­га і на­рэш­це пры­трым­лі­ван­ня га­лоў­най за­па­ве­дзі «лю­бі бліж­ня­га, як са­мо­га ся­бе». Усё гэ­та па­він­на пра­ца­ваць у да­чы­нен­ні да лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі так­са­ма.

А ка­лі ўжо га­вор­ка зай­шла пра хрыс­ці­ян­ства, то ня­дрэн­на бу­дзе зга­даць пэў­ную ман­таж­ную за­каль­ца­ва­насць (фільм па­чы­на­ец­ца і закан­чва­ец­ца з ад­ным і тым жа маўк­лі­вым пер­са­на­жам, ка­ме­ра не­каль­кі ра­зоў пра­хо­дзіць праз пункт про­пус­ку) з ко­ла­мі пек­ла, якіх тут мо­жа і не дзе­вяць, але не­каль­кі на­лі­чыць мож­на. А ко­ла­мі пек­ла ў сваю чар­гу мож­на па­трэс­ці пе­рад кі­раў­ні­ком прад­пры­ем­ства, які хо­ча кі­ра­ваць мёрт­вы­мі ду­ша­мі.

«Ду­шы мёрт­выя» — кар­ці­на не пра са­цы­яль­нае ста­но­ві­шча, а пра ста­но­ві­шча, ка­лі хо­ча­це, ду­шы, што ў пэў­ных кан­тэкс­тах больш важ­на і ак­ту­аль­на. Та­му са­цы­яль­най дра­май кар­ці­ну я б на­зва­ла ўмоў­на. Ма­тэ­ма­тыч­на дак­лад­на і ме­та­фа­рыч­на тон­ка яна на­гад­вае: за ўсім рэ­аль­ным ста­іць больш істотнае ірэ­аль­нае.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?