Вы тут

МЗС: Беларусь рашуча асуджае спробу ваеннага перевароту ў Турцыі


Беларусь рашуча асуджае злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай ўлады і выказвае сваю падтрымку Прэзідэнту і Ураду Турэцкай Рэспублікі. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай 16 ліпеня заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі са спробай дзяржаўнага перавароту ў Турцыі.


“З сур'ёзнай заклапочанасцю і непакоем ўспрынятыя звесткі з Турэцкай Рэспублікі аб спробе ваеннага перавароту, якая была ажыццёўлена ізаляванай групай турэцкіх вайскоўцаў.

Асаблівая шкадаванне выклікаюць ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва.

Мы цалкам салідарныя з турэцкім кіраўніцтвам, якое кваліфікуе гэтыя дзеянні як здрадніцкую атаку на народ і законна абраную ўладу Турцыі,” — гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.

“Мы перакананыя, што Урад Турцыі пры падтрымцы народа і арміі здолее ў кароткія тэрміны стабілізаваць сітуацыю ў краіне,  — адзначаецца ў дакуменце.

У МЗС выказалі шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім тых, хто загінуў і пажадалі хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

Ведамства рэкамендуе беларускім грамадзянам ўстрымацца ад запланаваных паездак у Турэцкую Рэспубліку да стабілізацыі становішча ў гэтай краіне. Тым, хто знаходзяцца зараз у Турцыі, рэкамендуецца захоўваць спакой і ў мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі не  наведваць месцы масавага збору людзей, а таксама, па магчымасці, не пакідаць месца пражывання.

У Пасольстве Беларусі ў Анкары і Генеральным Консульстве ў Стамбуле ў кругласутачным рэжыме працуе гарачая тэлефонная лінія.

Тэлефоны пасольства Беларусі ў Анкары:

+ 903-12-441-67-69

+ 905-30-499-25-35 (маб.)

Консульства ў Стамбуле:

+ 905-317-19-11-17.

У пасольстве адкрыты тэлефон гарачай лініі: +90 (530) 499-25-35.


Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых падчас падзей у Турцыі няма. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі - начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

"Па наяўнай на дадзены момант інфармацыі нашых дыпламатычных прадстаўніцтваў у Турцыі, беларускіх грамадзян сярод пацярпелых няма," - адзначыла яна.


Не менш за 60 чалавек загінулі і каля 140 атрымалі раненні ў Стамбуле і Анкары пры спробе ваеннага перавароту. Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі шэраг сусветных СМІ.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган зрабіў пісьмовую заяву пасля спробы дзяржаўнага перавароту. Кіраўнік турэцкай дзяржавы лічыць, што зараз у яго краіны ёсць яшчэ менш падстаў сумнявацца, ужываць ці не права на абарону краіны, у тым ліку і за мяжой. "Ахвяры новага перавароту перапаўняюць чару нашага цярпення", - заявіў Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі выказаў таксама спачуванні сваякам загінулых.

Па словах турэцкага міністра юстыцыі Бекіра Боздага, падчас падаўлення путчу арыштавана 336 чалавек.


Каля паўночы ў Стамбуле ваеннай тэхнікай былі перакрытыя ўсе найбуйнейшыя транспартныя артэрыі, у тым ліку міжнародны аэрапорт, масты праз праліў Басфор, узяты пад кантроль і ўрадавы комплекс, паведамляе БЕЛТА. Вайсковыя сілы з'явіліся на вуліцах іншых буйных гарадоў Турцыі. У сваю чаргу, тысячы прыхільнікаў дзеючай улады паспрабавалі спыніць прасоўванне спецтэхнікі. Каля 1.00 16 ліпеня адбыліся першыя сутыкненні паміж грамадзянскімі і ваеннымі. Па паведамленнях СМІ, ёсць загінулыя і параненыя. Дакладны лік удакладняецца. Вядома, што адзін паліцэйскі загінуў і тры атрымалі раненні пры атацы на гатэль у Мармарысе, дзе адпачываў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Таксама ў ходзе спробы перавароту падвергнуўся абстрэлу будынак нацыянальнай дзяржаўнай тэлекампаніі TRT.

Кіраўнік дзяржавы паспрабаваў вярнуцца ў Анкару, але яго самалёт не змог прызямліцца ў аэрапорце. У 4.00 16 ліпеня Эрдаган выступіў перад журналістамі ўжо ў аэрапорце Стамбула. Прэзідэнт Турцыі заявіў, што ў краіне група ваенных паспрабавала ажыццявіць дзяржаўны пераварот, за што гэтыя людзі панясуць суровае пакаранне. Да 5.00 у краіне былі арыштаваныя больш за 130 чалавек, вайскоўцы ў Стамбуле пачалі здаваць зброю паліцыянтам на плошчы Таксім.

Па паведамленнях СМІ, спроба перавароту была прадпрынятая пад кіраўніцтвам ваеннага пракурора і 46 высокапастаўленых афіцэраў.


 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?