Вы тут

100 беларускіх студэнтаў накіраваліся ў Пекін


Будучыя медыкі, педагогі, інжынеры і іншыя спецыялісты прэзентуюць Беларусь сваім аднагодкам.


Падчас урачыстых провадаў дэлегацыі 19 ліпеня першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш выказаў надзею, што падчас візіту ў Кітай беларускія і кітайскія студэнты пазнаёмяць адзін аднаго з культурай сваіх краін, знойдуць новых сяброў, і гэта стане важкім укладам у развіццё сяброўства паміж дзвюма краінамі. "Вядома, мы б вельмі хацелі, каб праграма прайшла паспяхова, што дасць магчымасць і надалей арганізоўваць унікальныя праекты", - выказаў пажаданне першы намеснік міністра.

Адзначым, што студэнцкая дэлегацыя адпраўляецца ў Кітай упершыню. Беларусы падрыхтавалі творчыя нумары і інфармацыйны матэрыял пра нашу краіну для кітайскіх студэнтаў.

 "Такое падарожжа стала магчымым дзякуючы пашырэнню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Эканамічныя сувязі пераходзяць у гуманітарныя і сацыякультурныя, а хлопцы і дзяўчаты стануць праваднікамі беларуска-кітайскай дружбы. Я лічу, што кітайска-беларускія адносіны цяпер знаходзяцца ў самым лепшым перыядзе, у тым ліку сацыяльна-гуманітарныя сувязі", - заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін.

Кітайскія студэнты зараз вельмі цікавяцца адукацыяй, мовай і культурай Беларусі. У рамках двухбаковага супрацоўніцтва спецыяльнасць "беларуская мова" адкрываецца ў адным з універсітэтаў Кітая.

 Для беларускіх студэнтаў сумесна з кітайскім бокам і пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітаі распрацавана унікальная праграма знаходжання. У яе ўключаны сумесныя з кітайскімі студэнтамі мерапрыемствы: святы, творчыя выступленні, вечарыны сяброўства. Беларускія студэнты змогуць даведацца больш пра адну з самых старажытных усходніх культур. Яны наведаюць адразу тры гарады, уключаючы сталіцу Кітая -- Пекін.

Падчас знаходжання прадугледжана таксама прэзентацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі ў кантэксце міжнароднага супрацоўніцтва.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.