Вы тут

Беларус заваяваў серабро на матэматычнай алімпіядзе ў Ганконгу


Выпускнік Шчучынскай гімназіі Андрэй Асанаў заваяваў серабро 57-й міжнароднай матэматычнай алімпіяды ў Ганконгу.


У гэтым годзе ў ёй удзельнічалі зборныя 109 краін (па 6 прадстаўнікоў у камандах). Зборная Беларусі прывезла з інтэлектуальных спаборніцтваў таксама чатыры бронзавыя медалі, адзін пахвальны водгук і заняла 57-е месца ў рэйтынгу краін. З «бронзай» вярнуліся дадому Ягор Дубовік (гімназія №51 г. Гомеля), Ілья Пчалінцаў, Аляксандр Юран (абодва — выхаванцы Ліцэя БДУ) і Барыс Серанкоў (гімназія №41 г.Мінска). Дарэчы, Андрэй Асанаў ужо падаў дакументы ў Белдзяржуніверсітэт на спецыяльнасць «прыкладная матэматыка», дзе яму гарантавана пазаконкурснае залічэнне.

Вельмі паспяховым стала і выступленне беларускіх школьнікаў на 47-й Міжнароднай фізічнай алімпіядзе ў Цюрыху (Швейцарыя). Спаборніцтвы ўключалі два туры: цягам пяці гадзін удзельнікі выконвалі эксперыментальныя работы на сучасным абсталяванні, а потым вырашалі тэарэтычныя задачы, прапанаваныя арганізатарамі. У выніку прадстаўнікі беларускай школы заваявалі чатыры ўзнагароды рознай вартасці: «золата» — Эрык Камлык (Гродзенская гарадская гімназія), «серабро» — Ян Лагоўскі (выпускнік Ліцэя БДУ), «бронзу» — Павел Цай (гімназія №29 г. Мінска) і Віталь Вістуноў (СШ №16 г. Полацка).

У VІІІ міжнародным турніры юных матэматыкаў у Санкт-Пецярбургу ўдзельнічалі дзве беларускія каманды. Ва ўпартай барацьбе з традыцыйна моцнымі сапернікамі з Францыі, Германіі, Балгарыі, Румыніі і Расіі яны заваявалі «серабро» і «бронзу».

З «бронзай» вярнуліся нашы школьнікі і з Міжнароднага турніру юных фізікаў, які прайшоў у Екацярынбургу. Каманда Беларусі змагалася сярод 29 каманд з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Турнір складаецца з некалькіх паслядоўных баёў. Каманды на англійскай мове прэзентуюць свае даследаванні па прапанаваных заданнях, а таксама выступаюць у ролі апанентаў і рэцэнзентаў для іншых удзельнікаў. Каб трапіць на п'едэстал, нашым школьнікам давялося прадэманстраваць не толькі глыбокія веды па фізіцы, але і навыкі публічнага выступлення і здольнасці да хуткага і глыбокага аналізу чужога рашэння задачы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У скарбонцы — россып узнагарод

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».