Вы тут

Партфель збіраем разам!


Дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка» праходзіць у Мінску. Яна дапамагае сабраць у школу першакласнікаў з малазабяспечаных, няпоўных і шматдзетных сем'яў. Праводзіцца яна ў буйных сталічных крамах: ЦУМе, ГУМе, гандлёвым доме «На Нямізе», універмагах «Кірмаш» і «Беларусь». Паўдзельнічаць можа кожны: для гэтага дастаткова набыць штосьці са школьных тавараў і канцылярскіх прылад і пакінуць у спецыяльным кантэйнеры. Валанцёры (сярод іх спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва і моладзь з мінскага гарадскога камітэта БРСМ) перададуць вашы падарункі ў «Беларускую асацыяцыю шматдзетных бацькоў».


Акцыя працягнецца да 26 жніўня. А 29 жніўня ў кінатэатры «Піянер» ранцы з усім неабходным для вучобы ўручаць 220 першакласнікам.

Сёлета дабрачынная акцыя праводзіцца ўжо 20-ты раз. Летась неабыякавыя гараджане сабралі 300 кілаграмаў сшыткаў, альбомаў і фламастараў і дапамаглі адправіць у першы клас 260 дзяўчатак і хлопчыкаў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».